ЁнТаксама

Пра рух #MeeToo, канешне, ўсе чулі. А ведалі што ў ЗША есць яшчэ і рух #HimToo? Ён прысвечаны абароне ахвяраў ілжывых абвінавачанняў у згвалтаванні. Папулярнасць тэгу і тэме надала гісторыя Брэта Кавана – суддзі Вярхоўнага суда ЗША. У 2018-м прафесар псіхалогіі Крысціна Форд, якая вучылася з ім у каледжы 36 год таму, пазваніла ў Washington Post і мясцоваму сенатару і паведаміла што калі яму было 17 год, ён спрабаваў яе згвалтаваць (праўда беспаспяхова). Тры месяцы яна прасіла не раскрываць сваю асобу – то бок абвінавачанне было ананімным. У верасні яна апублічылася, паўтарыўшы сваё абвінавачанне яшчэ раз, прытым зрабіла гэта, РАПТОЎНА, якраз перад прызначэннем Брэта Кавана на пасаду Вярхоўнага суддзі (то бок прытрымлівала абвінавачанне да лепшага моманту). Пачаўся скандал з прыцягненнем ФБР, грамадскім агалошваннем, зборам подпісаў за і супраць. Потым паследвалі яшчэ два абвінавачанні – яны таксама датычыліся часу, калі Кавана вучыўся ў каледжы – маўляў, на студэнцкіх вечарынах ён кепска паводзіў сябе з дзяўчынамі. Аднак і гэтыя абвінавачанні не далі плёну. Расследаванне ФБР не знайшло доказаў віны і Брэта Кавана на пасаду ўсё ж назначылі. Але выпадак быў настолькі паказальным, што зараз правакі ўвесь час падымаюць яго на шчыт, калі хочуць абвінавачыць феміністак у ілжывасці.

Пакуль знаёміўся з тэмай, то на прыкладзе артыкула пра рух #MeeToo расчараваўся ў аб’ектыўнасці англамоўнай Вікіпедыі. Артыкул напісаны з яўным абвінаваўчым ухілам. Больш за тое, амаль усе тыя 10-20 артыкулаў якія выдае гугл па запыце #MeeToo прадстаўляюць рух у яўна негатыўным свеце, выдаюць выразна абвінаваўчую і прыніжальную рыторыку. Так у тэорыі змовы паверыш.