Некалькі дзён таму справа Зміцера была перададзеная ў пракуратуру. Значыцца, да канца тыдня, хутчэй за ўсё, будзе ў судзе. Настрой у яго не вельмі добры: скардзіцца на тое што абвастрыліся старыя балячкі (дэрматыт і экзэма) і на недахоп інфармацыі: у камеры на Валадарцы нават няма тэлевізара (што дзіўна – у маю бытнасць там яны былі ў кожнай хаце).
А яшчэ, кажа, рыхтуецца да тэрміну ў шэсць год.
Падтрымайце чалавека, які пайшоў у турму за вашую і нашую свабоду.
Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2. 220030. Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч.