Я не разумею такой бурнай рэакцыі на выхад 1000 гарнякоў з незалежнага прафасюзу. Ніякай катастрофы і нават праблемы тут не бачу. Калі 1000 чалавек выйшлі з прафсаюзу без адзінай стачкі, без адзінай акцыі пратэсту, значыцца гэта былі людзі, якія адпачатку не гатовыя змагацца за свае правы. І доўгія гады знаходжання ў прафсаюзе іх гэтаму таксама не навучылі. Такім чынам, дзе яны знаходзяцца\не знаходзяцца, не мае аніякай розніцы. У масштабах краіны гэта ўвогуле ні на што не ўплывае.
1000 чалавек без шуму і пылу загналі ў стойла, аднымі толькі словамі. Горкі смех. Я б пасаромеўся ўвогуле аб такім пісаць.