Падчас нападу на анархісцкі лагер у Крупках у ліпені 2018 менты вельмі хацелі знайсці выбухоўку. Ці зброю. Ну хоць якую! Але ніякой не было, таму у мяне канфіскавалі два нажы – адзін складны і адзін паляўнічы, якія нават не з’яўляюцца халоднай зброей па законе.

Паўгады не хацелі аддаваць: РУУС проста ігнорыў скаргі. Але дзякуючы праваабаронцам з Вясны мы дабіліся іх вяртання. Прыытм аддалі мне іх пры вельмі смешных абставінах.

Троху расказаў як гэта было і чаму пра свае правы нельга забывацца, карыстаючыся ўсімі магчымымі сродкамі. У тым ліку і прававымі.