Вось такі “прапаршчык”

Вось такія нашыўкі прадаюцца ў краме вайсковага адзення “Старэйшы прапаршчык” у Мінску. Падыходжу да прадаўца (малады хлопец, год 20), кажу, што гэта яшчэ такое? Вам наведвальнікі яшчэ не прад’яўляюць? Ён пачаў мяцца, маўляў, “мы нічый бок не займаем”, “у кожнага свае перакананні” і г.д., але потым прызнаўся што “сам за Украіну”. “Дык чаго прадаеш тады?” – пытаюсь. “Гэта не ад мяне залежыць” – быў адказ 🙁
 
У каго есць вольны час і жаданне, можаце ім пазваніць 8(029)605-42-45, 8 (029) 299-42-45 альбо напісаць prapornato@gmail.com і запытацца чаму ў іх прадаецца сімволіка, якая прапагандуе вайну і імперыялізм. А можаце і завітаць як будзеце міма праходзіць: пр. Дзержинского, 15 ст. м. Грушевка.
 
Думаю, калі дастаткова людзей да іх звернецца, могуць і зняць з продажу.