Чацвертага красавіка палата прадстаўнікоў будзе разглядаць папраўкі ў закон “Аб барацьбе з экстрэмізмам”

Галоўнае што нам трэба ведаць:

1. Плануюць падвоіць памер штрафаў за “Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (артыкул, па якім увесь час судзяць антыфашыстаў)

2. Хочуць увесці артыкул “Рэабілітацыя нацызма” (прывітанне, гісторыкі! Рыхтуйце сухары!)

3. Уводзяць спіс “экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый”, за дэманстрацыю сімволікі якіх будуць караць. Думаю, не варта тлумачыць, хто ў Беларусі першым патрапіць пад гэты спіс.

Падрабязнасці тут: http://bit.ly/2GC4730

Сумесна з Настай Лойкай стварылі петыцыю, якую мусяць пабачыць парламентарыі, калі прыйдуць на вясеннюю сесію. Нам вельмі важныя вашыя галасы СУПРАЦЬ гэтага закону.

Не, мы не разлічваем, што палатачнікі адумаюцца і прымуць да ўвагі нашыя 500 галасоў. Больш за тое, я ўвогуле не прызнаю за імі нейкага права прымаць законы.

Але на сёння крытычна важна зрабіць гэты перапіс, каб было бачна, што праблема есць, і яна турбуе не толькі трох анархістаў і чатырох праваабаронцаў.

Калі ласка, падпішыце петыцыю!

https://petitions.by/petitions/2240