Для мусароў падобнага кшталту спецаперацыі гэта не толькі праца. Гэта магчымасць атрымаць асалоду ад уладарання над людзьмі. Гэтае іх жаданне праяўляецца ў кожнай дробязі. Нават калі яны робяць тыпу “дабро” затрыманым.
Пасля таго як я некалькі гадзін праляжаў пад дажджом, і ўжо канкрэтна так калаціўся ад холада, мусара па сваей ініцыятыве падвялі мяне да вогнішча, і пасадзілі там. І тут: сітуацыя з таварышам, якога збіваюць за адказ зняцца ў відэа. Я падымаю крык, пачынаю рамсіць з ментамі, маўляў што яны сабе дазваляюць. Тыя дарэчы вельмі напружыліся, бо побач ужо знаходзіўся следак з іншай структуры – СК, які цалкам мог іх здаць. Таму да мяне збягаюцца ўсе ГУБАЗацўы, абражаюць, пагражаюць, ізноў кладуць мяне тварам у зямлю, і выдаюць феерычныя фразы: “Он как у костра посидит сразу борзеть начинает”, “по-хорошему он не понимает”.
То бок, тыпу яны мне зрабілі вялізарнае ДАБРО – дазволілі адагрэцца ў вогнішча, а я, значыцца, няўдзячны мудак, нахабна пачаў крычаць калі майго таварыша збіваюць, замест таго каб удзячна маўчаць за магчымасць пагрэцца і не калаціцца, як заведзены трактар, ад холаду.
А праз хвілін 30 опер ізноў праявіў цуды гуманізму, “пашкадаваў” мяне і зноў павеў да вогнішча. Я сказаў адразу што калі ён гэта робіць хай н думае што я буду ізноў маўчаць калі яны пачнуць тварыць нейкую дзіч.
І гэтак ва ўсім. Хачу – караю, хачу – мілую. Для іх гэта кайф. Так яны пераадолеюць асэнсаванне свайго адчужджэння і някчымнасці (усё па Фрому). Нават калі мусар робіць табе дабро, за рэдкімі выключэннямі не трэба ўспрымаць гэта як сапраўдны чалавечы акт міласэрнасці. Гэта ўсе роўна адносіны ўлады і дамінавання. Гэта ўсе роўна адносіны гвалту, дзе ты – нераўнапраўны бок, а значыцца гэта ненармальныя адносіны. Ён усе роўна мае ў дадзены момант магчымасць кіраваць табой праз прычыненне табе фізічнага болю і пакутаў. Таму нават у моманты калі табе нешта ад іх трэба ці калі табе вельмі дрэнна, ці калі ён тыпу над табой злітаваўся, ніякіх добрых чалавечых адносін між вамі быць не можа. Ён – вораг. І забывацца аб гэтым нельга не на секунду.