Entries from June 2019 ↓
June 2nd, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Як распазнаць экстрэміста?
June 1st, 2019 — Аналітыка, Бягучыя навіны, Палітыка
Коратка прабегся па зместу сённяшняга семінару. Дзякуй Human Constanta і Насці Лойцы за тое што трымаюць у фокусе ўвагі гэтую ультра-важную тэму.
Экстрэмізм і правы чалавека
June 1st, 2019 — Аб усім, Аналітыка, Палітыка
На семінары Human Constanta “Барацьба з “экстрэмізмам” і правы чалавека. Разам з прадстаўнікамі расійскага праваабарончага цэнтра “Сова” абмяркоўваем справу Паліенкі.
Хто не ведае, ЕСПЧ яшчэ даўно прызнала што менты не могуць быць “сацыяльнай групай”, у дачыненні якой “распальваецца варажнеча”. А Зміцера хочуць пасадзіць, акрамя іншага, якраз за гэта.
Канешне, праваабарончы дыскурс транслюе ліберальны пункт гледжання на пытанне экстрэмізма – дапускае абмежавання свабоды слова дзяржавай, вызнае за паліцыяй і судамі права вызначаць, хто ёсць экстрэміст і саджаць у турму для абароны стабільнасці дзяржавы. Гэта не дзіўна, бо гэтыя рамкі ўсталяваныя элітамі ў інтарэсах эліт. Аднак нават у межах гэтага дыскурсу нашая дзяржава няправая ва ўсім.
#яэкстрэміст #яэкстремист