Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓

У Расеі катуюць палітвязня

Гэта проста трындзец. У мяне няма няма словаў.
Вырадкі дачакаюцца сваіх Жэлябавых і Каплан. Зусім трошкі засталося.

http://nn.by/?c=ar&i=179828

Заблакавалі сайт Промня

Прыехалі. Дзяржава блакуе анархісцкі сайт пад нагодай “экстрэмізму”. Спужаліся аналітычнага сайту з наведвальнасцю 30-50 чалавек на дзень.

http://pramen.io/2016/10/sajt-promnya-zablakavany-na-terytoryi-belarusi/

https://www.facebook.com/pramenofanarchy/photos/a.924858107591744.1073741827.923619084382313/1143050135772539/?type=3https://vk.com/wall-108910672_1368

https://vk.com/wall-108910672_1368

Паслязаўтра ў ЕГУ – выбары Студэнцкага прадстаўніцтва.

У адрозненні ад беларускіх універаў, ў ЕГУ студэнцкае самакіраванне сапраўды мае вагу, з’яўляецца важнай інстытуцыяй ў жыцці ўніверу.
Гэта пацвярджае хаця б тое, якія жарсці кіпяць вакол гэтых выбараў. Барацьба Хілары з Трампам і побач не валялася 🙂 – дзе вы такое сустрэнеце ў беларускіх ВНУ?

Нажаль, цяпер гэта не толькі вайна амбіцый, довадаў і перадвыбарных праграм, але і вайна кампраматаў. Паважаю тых, у каго хапае вытрымкі і самапавагі не апускацца да абвінавачванняў і чорнага PR, а сціпла рабіць сваю справу, падкрэсліваць канструктыў а не негатыў. і жадаю поспехаў Ане Філістовіч. Спадзяюся, што часам свайго прэзідэнцтва ў СП (а ў яе перамозе я сумняюся мала) яна зробіць не менш, а тое і больш, чым яе папярэднік Дзяніс Кучынскі.

Усё вырашыцца ў сераду, 26 кастрычніка. Чакаю там усіх сваіх ЕГУшных фрэндаў  🙂

Аб прынцыповасці ватнікаў.

Беларускі “палітолаг”, які недаўна выказаўся ў прамым эфіры аб “сраным Еўразвязе”, аказалася, сам цалкам не супраць там адпачнуць.
Гэй, спадар Баравік? А як жа курорты Нарачанскага краю? Дзе ваш патрыятызм, дзякучы якому вас і запрашаюць на тэлеэкраны? ЯК ВЫ МОЖАЦЕ адпачываць у краінах, якія падтрымалі санкцыі супраць Беларусі?

На фото – Баравік у Італіі. На першым – у Венецыі, на другім – на курорце Рыміні.

14611132_362078857476479_246585950121564699_n

14713507_362078854143146_2004764385407941235_n

Паліталогія ўзроўню BY: “Сраны Еўразвяз!!!”

Не паспелі мы ўсе забыць, як уладальнік двух вышэйшых адукацый са Шклова назваў Жозе Мануэла Барозу “казлом”, як беларускі “эксперт” і “палітолаг” Вадзім Баравік сказаў пра “сраны Еўразвяз” у прамым эфіры. Напэўна хацеў дадаць: “сосут у абамки-абезьянки, пидары гейропейские!” але ў апошні моммат перадумаў.

Карацей, чэлядзь у нормах паводзінаў арыентуецца на свайго Пахана.

http://nn.by/?c=ar&i=179051

… ни один волос не упал с головы милиционера

А. Мілінкевіч: “”Горжусь, что в 2006-м ни один волос не упал с головы милиционера”. (http://news.tut.by/politics/515987.html)

Аляксандр ведае, чым трэба ганарыцца. На фота – 2006 год.

003

002

001

Лёс палітвязняў

Лёс палітвязняў у краіне складываецца, нажаль, у залежнасці ад знешнепалітычнай кан’юнктуры, а не ўнутраннага ціску грамадскасці.
Грошы ў Лукі ёсць – паехаў на зону.
Грошай у Лукі няма – вызвалілі з залы суда.

Таму парадуемся за тых, каму “пашчасціла” сядзець у перыяд “грошайняма”. З вызваленнем!

http://pramen.io/2016/10/dmitrij-polienko-poluchil-dva-goda-s-otsrochkoj-posle-kriticheskoj-massy/

Я рэдка радуюсь, калі камусці даюць турэмны тэрмін (нават усялякім вырадкам), але прачытаўшы гэтую навіну, адчуў шчырае задавальненне.

Мужчына, які адрэзаў галаву шчанюку, атрымаў паўтара гады калоніі: http://nn.by/?c=ar&i=178659

Трамп УСЁ.

Датрындзеўся.

Нехта ж прытрымаў гэтае відэа менавіта да вызначанага моманту – калі да выбараў застаўся роўна месяц.

Дарэчы, Пуціну аналагічныя выказванні (кшталту: “изнасиловал женщин – молодец”) не толькі прабачылі, але і працягнулі насіць яго на руках у Расеі. Вось вам і розніца менталітэтаў.

https://www.youtube.com/watch?time_continue=160&v=rKB92ohXn20

Капіталізм як ёсць

Вось у Еўропе дэмакратыя не тое што ў Беларусі! Трэба і нам такую ж дэмакратыю, каб не было паліцэйскага бязмежжа!

“Греческая полиция разогнала протестующих пенсионеров

Continue reading →