Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓

Справа Манько

Вось вам чарговы палітвязнеўскі кейс у беларускім стылі.
 
1. Чалавек займаецца прадпрымальніцтвам (стварыў таварыства), яшчэ ў 2016 годзе заняўся крыптавалютамі, нават выпусціў сваю (!)
2. Пачаў здымаць смелыя відэаролікі з жорсткай крытыкай мясцовых чыноўнікаў і ў асаблівасці мусароў. Некаторыя – па 30-40 тыс. праглядаў.
3. РАПТОЎНА аказаваецца што ён арганізатар фінансавай піраміды. Крымінальная справа, змяшчэнне ў СІЗА.
4. Чалавек галадае ў СІЗА ўжо 18 дзён, дазнаемся мы аб гэтым толькі ўчора.
 
Вось так бывае, праўда? Мне аднаму падаецца што трэба пашыраць крытэры таго, хто есць палітвязень? Бо з сённяшнімі беларускія ўлады навучыліся выдатна спраўляцца.
 
 

Міністэрства ўзаконенага садызму ўзялася за выпраўленне іміджу. Спачатку знялі геройскі фільм пра ўнутраныя войскі (чаканы фейл і смешнае пазорышча), зараз прыдбалі сабе няшнага прэсавага сакратара.
Сапраўды, навошта пераставаць збіваць людзей, гвалтаваць затрыманых, ілжэсведчыць і кляпаць ліпавыя пратаколы, калі проста можна знайсці прыгажуню якая будзе казаць усю тую ж мерзасць і хлусню што казалі да яе, але нафарбаваным ротам? Думаюць што спрацуе. Хаця насамрэч спрацуе тут толькі люстрацыя.

Алан Сміт аб’явіў галадоўку/ Alan Smith is on hunger strike

Брытанец Алан Сміт аб’явіў галадоўку у ПК-3. Найбольш верагодная прычына – сістэматычныя парушэнні ягоных правоў (пазбаўленне перапіскі, перадач, медычнай дапамогі)
________
British citizen Alan Smith is on hunger strike in a Belarusian prison in Vitebsk. The most likely reason is systematic abuses of his rights in this penal colony – depriving of correspondence, food parcels, and medical aid.

http://novychas.by/hramadstva/alan-smit-ab-javiu-haladouku

У шэраг вайсковых законаў Беларусі унесеныя істотныя змены. Трошкі рэфлексіі: спяшаюся расчараваць тых, хто думае, што гэта дапаможа Беларусі ў абароне ад расейскай агрэсіі.

 

“Фарбы” ў Мінску, дубль тры

Учора з былым сукамернікам Алесем Кіркевічам адпрэзентавалі свае турэмныя творы. Для мяне гэта ўжо трэцяя прэзентацыя “Фарбаў” у Мінску. На гэты раз прэзентавалася цалкам беларускамоўнае выданне, зробленае Вясной. Дзякуй усім хто наведаў, і ўсім хто арганізаваў! Дзіяна Серадзюк выдатны рэпорт напісала – усё галоўнае схоплена.

https://novychas.by/hramadstva/turma-jak-arhanicznaja-czastka-belaruskaha-hramads

Наведаў учора Курапаты: упершыню ў якасці рэпарцёра а не актывіста 🙂

Рэспект той купцы людзей, што паднялі бучу. Думаю, плён будзе.

http://novychas.by/palityka/abaroncy-kurapatau-paslja-naszyh-tlumaczennjau-n

Закрыццё мячэцей

Калі сувязь гэтых людзей і месцаў з ісламізмам і ўрадам Эрдагана даказаная – нічога не маю супраць такога рашэння. Ісламізм – рэакцыйная правая ідэалогія. Эрдаган – дыктатар і вораг прагрэсіўных перамен на Бліжнім Усходзе.

Праўда, паказальна што змагаецца з гэтымі рэакцыаенерамі такі ж правы ўрад Аўстрыі.

http://novychas.by/zamezza/u-austryi-zakryvajuc-mjaczeci-i-vysylajuc-imamau

Пры ўсіх палітычных прэтэнзіях да ніжэй згаданага сайту, нельга не прызнаць, расследванне – годнае. Вельмі раю.

http://1863x.com/kuropaty-mafia/

Нечысць сярод нас

Спадзяюся Якубовічу яшчэ прыйдзецца паліраваць да блеску алюмініевыя кружкі, гаўкаць хорам “ЗДРАСТЕ ГРАЖДАНІН НАЧАЛЬНІК” і бегаць з матрасам і баўламі у руках па калідорах і лесвіцах пад пінкі і мацюкі вертухаеў.

Ну а ў астатнім нічога дзіўнага. “Савет” гэты – зброд з нечысці і вылюдкаў якая прадала душу Левіяфану. Дзясяткі тысяч беларусаў, якія перасядзелі ў СТ-8 і іх родныя ужо вас праклялі завочна, не сумнявайцеся.

https://news.tut.by/society/595980.html?#tw&crnd=21524&crnd=33592

Заўважыў у стужцы разважанні пра #список_47 – тых, каго расейская выведка збіралася ліквідаваць, як Бабчанка – вядомых і уплывовых у грамадскай сферы нацыянальных дзеячаў, тыпу як для падрыхтоўкі ўварвання.

 

Падумалася, што для Беларусі будзе дастаткова максімум спіску-10.