Entries Tagged 'Аб усім' ↓

Посмотрел все три выпуска про Диану Шурыгину. Этот мир обречен.

Курапаты

Правеў ноч у Курапатах. Было каля 20 чалавек. Прыемная атмасфера, узаемная падтрымка і адзіная мэта. Людзі, прыходзьце, не бойцеся!

Справа Казакевіча

Паразмаўляў з навіны.бай аб справе “ман’яка з бензапілой”, які напаў на людзей у гандлёвым цэнтры. Пыталіся, якое будзе да яго стаўленне ў зоне. Мой адказ ніжэй па спасылцы.

http://naviny.by/article/20170224/1487940379-budet-obychnym-zekom-chto-mozhet-zhdat-kazakevicha-v-kolonii

Прэм’ера :)

Чытайце на “Новым Часе” ўрывак з кнігі “Фарбы паралельнага свету” – аповед пад назвай “ШІЗА” – падрабязнае апісанне штрафнога ізалятару і тых выпадкаў. якія ў ім адбываюцца. Раней нідзе не публікаваўся.

 

http://novychas.by/hramadstva/farby-paralelnaha-svetu-mikalaja-dzjadka

Аднак званочак

У Беларусі пачынаюць з’яўляцца тыпу-беларускія сайты “навінаў” з выразным ватным зместам. Загалоўкі не даюць памыліцца.

Глава британского МИДа бегает по Лондону в семейных трусах

В Стокгольме мигранты грабят магазины и сжигают машины

Джоан Роулинг предложили разместить беженцев в ее особняке

А сайт называецца Белновости.

https://www.belnovosti.by

Інтэрв’ю Радыё Свабода

Даў інтэрв’ю Свабодзе з нагоды прэзентацыі, якая мае адбыцца ў гэтую нядзелю. Па загалоўку можа падацца што гэта размова з нейкім зацятым мазахістам )))

Нагадаю, прэзентацыя пачынаецца ў 18.00 у прасторы Punkt у Мінску.
http://www.svaboda.org/a/mikola-dziadok-napisau-knihu-pra-bielaruskuju-turmu/28327503.html

Прэзентацыя “Фарбаў”

У нядзелю, 26 лютага, у Мінску адбудзецца прэзентацыя маей кнігі “Фарбы паралельнага свету”. Запрашаю ўсіх прыходзіць.
На прэзентацыі вы зможаце даведацца:

1. Як рабілася гэтая кніга і што натхніла мяне яе напісаць
2. Чаму я свядома пазбег выкладання ў ей самых “жахлівых жахаў” турэмнага жыцця
3. Ці рэлевантныя на ўмоўнай “волі” турэмныя метады супраціву
4. Як выбудоўваюцца турэмныя іерархіі і каму яны карысныя

… і многае іншае.

Таксама з радасцю адкажу на ўсе (ці амаль на ўсе 🙂 пытанні прысутных.

І, канешне, на прэзентацыі вы зможаце набыць саму кнігу!

Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў!

Месца: Мінск, прастора “Пункт”. вуліца Кастрычніцкая, 23а (уваход са двара, другі паверх).

Пачатак: 18.00

Падзеі ў ВК і ФБ.

https://vk.com/event140722648

https://www.facebook.com/events/1335858323103723/

Ізноў аб кнізе

Даў каментар сайту palitviazni.info аб сваей кнізе, што была выдадзеная на днях.

https://palitviazni.info/naviny/2017/02/23039

Марш абураных беларусаў

Сення запалілі як мае быць. Адчуваўся дух 2009-2010 гадоў, калі ўся ўвага мусароў накіраваная выключна на анархістаў. Баяцца яны нас – гэта факт.

А я сарваў голас і зараз чакаю паперкі аб штрафе 🙂

Фарбы паралельнага свету

[ПО-РУССКИ НИЖЕ]

Урэшце, дзякуючы дапамозе мноства добрых людзей была выдадзеная мая першая (спадзяюся не апошняя) кніга: “Фарбы паралельнага свету”. Як вы, напэўна, здагадаліся, яна прысвечаная турэмнаму досведу. Але спяшаюся заверыць – яна не з’яўляецца турэмным дзённікам, простым перасказам дзе я быў і што са мной рабілі. Хутчэй, гэта зборнік турэмнай аналітыкі і найбольш паказальных, сімптаматычных гісторый з турэмнай рэчаіснасці. Я прааналізаваў, як турэмная сістэма працуе на падаўленне асобы, якія прыёмы і інстытуты для гэтага выкарыстоўваюцца, і, канешне, як гэтаму супрацьстаяць. Знайшлося месца і для тэкстаў на нетурэмную тэматыку, і на нарысы характараў, і на гістарычнае эсэ.

Кніга складаецца з 13 апавяданняў (не лічачы ўступ і заканчэння), з якіх толькі два раней публікавалася. 5 апавяданняў на расейскай мове, астатнія – на беларускай.

У хуткім часе ў Мінске адбудзецца прэзентацыя. Сачыце за навінамі!

А пакуль можаце купіць кнігу ў мяне – пішыце ў прыват 🙂 Кошт – 6 рублёў альбо 3 еўра.

_____

Краски параллельного мира

Наконец-то, благодаря помощи множества добрых людей была издана моя первая (надеюсь, не последняя) книга: “Краски параллельного мира”. Как вы, наверное, догадались, она посвящена тюремному опыту. Но спешу заверить – она не является тюремным дневником, простым пересказом где я был и что со мной делали. Скорее, это сборник тюремной аналитики и наиболее показательных, симптоматических историй из тюремной реальности. Я проанализировал, как тюремная система работает на подавление личности, какие приемы и институты для этого используются и, конечно, как этому противостоять. Нашлось место и для текстов на нетюремную тематику, и для набросков характеров, и на историческое эссе.

Книга состоит из 13 рассказов (не считая вступления и окончания), из которых только два ранее публиковались. 5 рассказова на русском языке, остальные – на беларуском.

В скором времени в Минске произойдет презентация. Следите за новостями!

А пока можете купить книгу у меня – пишите в личку 🙂 Стомиость – 6 рублей или 3 евро.