У нядзелю, 26 лютага, у Мінску адбудзецца прэзентацыя маей кнігі “Фарбы паралельнага свету”. Запрашаю ўсіх прыходзіць.
На прэзентацыі вы зможаце даведацца:
1. Як рабілася гэтая кніга і што натхніла мяне яе напісаць
2. Чаму я свядома пазбег выкладання ў ей самых “жахлівых жахаў” турэмнага жыцця
3. Ці рэлевантныя на ўмоўнай “волі” турэмныя метады супраціву
4. Як выбудоўваюцца турэмныя іерархіі і каму яны карысныя
… і многае іншае.
Таксама з радасцю адкажу на ўсе (ці амаль на ўсе 🙂 пытанні прысутных.
І, канешне, на прэзентацыі вы зможаце набыць саму кнігу!
Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў!
Месца: Мінск, прастора “Пункт”. вуліца Кастрычніцкая, 23а (уваход са двара, другі паверх).
Пачатак: 18.00
Падзеі ў ВК і ФБ.