Запрашаю ўсіх паплечнікаў і проста зацікаўленых людзей з Чэхіі на нефармальную сустрэчу са мной 14 мая у Празе. Тэма размовы: беларуская турма, анархісцкі рух і недаўнія пратэсты ў Беларусі.
Бар Craft House, 17.00.
Мір, каханне, кактэль молатава.
May 10th, 2017 — Аб усім
Бар Craft House, 17.00.
May 9th, 2017 — Аб усім
May 6th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Ну што, Шуневіч, прыйшоў да поспеху? Застаецца толькі павіншаваць. Столькі нянавісці і пагарды ад насельніцтва сталіцы сабраць за нейкіх 5 год на пасадзе – гэта трэба ўмець. Зараз не 1937-ы, дзякуй Богу, і ад таго што ты напяліў форму ката, ніхто не будзе баяцца казаць, што думае, хаця лепш скажы дзякуй што яшчэ так мякка выказываліся – на розуме ў іх, бясспрэчна, куды больш жорсткія думкі.
May 5th, 2017 — Аб усім
Сябры!
Адкрою вам невялікую тайну. Гэтым летам плануецца другое выданне “Фарбаў паралельнага свету”. У яго войдзе +3 новых апавядання і +1 новы верш!
Але так атрымалася, што 2 апавяданні я пісаў на расейскай мове. Таму зараз шукаю валанцёра-перакладчыка для іх, які добра ведае мову (лепш за мяне).
З мяне: шчырая падзяка і, па жаданню, узгаданне вашага імя ў кнізе ў якасці яе сустваральніка. Ну і супер-бонус: вы прачытаеце гэтыя апавяданні раней за ўсіх! 😉
Чакаю вашыя прапановы!
May 4th, 2017 — Аб усім
May 3rd, 2017 — Аб усім
Ніколя Рэмі – французскі суддзя, магістрат, аўтар кнігі “Daemonolatrea” (“Аб пакланенні дэманам”), выданай у 1595 годзе.
У 1582 годзе ягоны любимы сын памёр, пасля таго як быў пракляты бяздомным, якому Рэмі адмовіўся даць грошы. Менавіта гэта, як пішуць, і стала пачаткам ягонай кар’еры ў якасці паляўнічага на ведзьмаў.
За 10 год асудзіў працы на пасту суддзі асудзіў на смерць 900 чалавек за “пакланенне сатане”, “вядзьмарства” і г.д. .
900 чалавек за 10 год. Гэта 2,4 чалавекі ў дзень.
Скажаце: цёмныя часы, сярэднявечча? Ды сярод нас такіх больш чым хапае, толькі дай волю.
На фотках – сам Рэмі і ягоная Daemonolateria.
April 26th, 2017 — Аб усім
Са здзіўленнем даведаўся, што акрамя дэманалогіі існуе навука ангелалогія. Вывучае свойствы анёлаў, іх узаемадзеянне са светам і (як без гэтага) – іерархію. Асаблівы ўпор на іерархію, здаецца, робіцца ў праваслаўнай версіі хрысціянства. Пазабавіла гэтая цытата праваслаўнага грэцкага багаслова Псэўда-Дыянісія Арэпагіта:
“Сколько чинов небесных Существ, какие они, и каким образом у них совершаются тайны священноначалия, — в точности знает это, как я думаю, один Бог, Виновник их Иерархии. Знают также и они сами свои собственные силы, свой свет, священное их и премирное чиноначалие.”
Сімптаматычна, што чалавек, які жыў у Візантыйскай імперыі, якая была пранізаная іерархіяй і аўтарытарызмам зверху данізу, нават не можа ўявіць сабе існаванне іншага свету без гэтага “началия” ў кожным радку.
April 23rd, 2017 — Аб усім
Дзялюся навіной, пра якую вы, мусіць, і так ужо ведаеце.
http://www.svaboda.org/a/28444529.html
Калонія адклікала свой запыт на перавод Міхаіла Жамчужнага ў турму. Так што Міхаіл застаецца ў зоне. Беспрэцэдэнтнае рашэння для нашай карнай сістэмы, я такога не сустракаў за 5 год ніколі. Калі завялі справу аб адпраўцы ў крытую – значыцца адправяць, так бывае заўжды, калі палітыка не ўмешваецца ў справы турэмшчыкаў.
У агульным тое. што адбылося – добрая навіна, і я схільны ставіць яе ў адзін шэраг з апраўданнем Бандарэнка па 411-й. Робіцца відавочна што ўлада пакуль пазбягае рэзкіх крокаў у дачыненні да палітвязняў. Для вызвалення Жамчужнага, каб не згубіць твар, можа быць прадпрыняты “элегантны крок”: калі я ўсе правільна падлічыў, у лістападзе 2017-га Міхаілу падыходзіць тэрмін замены пакарання больш мяккім (1\2 тэрміну па ягоным артыкулу). І яго могуць проста вызваліць на звычайную ці хатнюю хімію.
Аднак лічыць гэта вялікай перамогай таксама не варта. Міхаіл па-ранейшаму ў ПКТ, ды і знешнепалітычная кан’юнктура можа ў любы момант змяніцца. Таму не палянуецеся напісаць палітвязню:
ПК-14, атрад 15, ст. Навасады,
Барысаўскі р-н, Мінская вобл. 222125
Жамчужны Міхаіл
April 21st, 2017 — Аб усім
Многія цікавіліся, дзе і як можна набыць маю кнігу “Фарбы паралельнага свету”. Добрая навіна: зараз яна даступная у Мінску у наступных месцах:
– Сядзіба БНФ. Вул Чарнышэўскага, 3-39
– Кнігарня “Логвінаў”. пр. Незалежнасці, 37а
З улікам накруткі ад крамаў, кніга каштуе 8-10 рублёў. Патарапіцеся, бо хутка іх там можа не быць 🙂
April 19th, 2017 — Аб усім
http://naviny.by/new/20170419/1492610564-fotofakt-zhurnal-people-nazval-samuyu-krasivuyu-zhenshchinu-2017-goda – Журнал “People” назваў самую прыгожую жанчыну 2017 года.
Мяне заўсёды бянтэжылі і ўводзілі ў ступар усе гэтыя статусы і ранжыроўкі: “самая прыгожая жанчына года”, “Міс Сусвет”, “самая сэксуальная жанчына Еўропы”, як і ўсе конкурсы, на якіх выбудоваецца гэтая іерархія (бо калі есць першая па прыгажосці, то есць і другая і трэцяя). І справа нават не ў тым што такія конкурсы навязваюць стандарты знешнасці (гэта таксама не вельмі добра, але непазбежна, такія стандарты будуць у любым грамадстве – адное што яны могуць быць больш ці менш шырокімі), а ў тым, што такі падзел несправядлівы ў прынцыпе, бо як можна сярод 1 000 000 жанчын выбраць “самую прыгожую”? Вы што, увесь міліён ацанілі і праверылі? Ну добра, дапусцім сярод 1 млн есць 300 000 “умоўна прыгожых”. З іх вы выдзялілі 1 “найлепшую”, але чым яна лепшая за астатніх 299 999? Да я па вуліцы іду, кожныя 5 хвілін бачу дзяўчыну, не горшую чым гэтыя прыўзнесеныя “эталоны”. Чаму яны не трапляюць на вяршыню гэтага п’едэсталу?
І тут мы падыходзім да іншага – такія конкурсы яшчэ і замацоўваюць класавую іерархію. Вы дзе-небудзь бачылі, каб “самай прыгожай жанчынай краіны” абралі нікому невядомую настаўніцу, касіршу, аператарку машыннага даення? Можа і есць такія выпадкі, але нешта я не чуў. Прынамсі, калі гэта адбываецца, то не без фінансавай падтрымкі збоку. Так і тут – самая прыгожая гэта Джулія Робертс. Вядомая, багатая, у яе есць грошы каб сачыць за сваей знешнасцю. Адкрыйце любы гламурны журнал – там вялічаюць “самымі-самымі” выключна акторак, бізнесвумен, жонак палітыкаў, на худы канец якіх-небудзь адвакатак ці пісьменніц. Карацей, калі ў цябе няма грошай ці сувязяў, каб прабіцца на ТБ, то і прыгажосць твая ў капіталістычным грамадстве нікому не патрэбная.