Мой артыкул на Новым Часе

Вось прайшоўся пра ўспамінах мінулых дзён 🙂

 

http://novychas.by/hramadstva/svjata-uzmocnenaha-rezymu

У Іране есць басіджы, ва Ўкраіне – тітушкі. У нас – БРСМаўскія “дружыннікі”, якія нападаюць на людзей за раздачу брашур студэнтам.
Горш за такіх няма нікога. Калі мянтоў яшчэ можна зразумець – “у іх работа такая”, то гэтыя мразі працуюць на голым энтузіазме.

https://pramenofanarchy.wordpress.com/2016/12/26/%d1%81%d1%83%d0%b4-%d0%bd%d0%b0%d0%b4-%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d1%80%d1%85%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bc-%d0%b7%d0%b0-%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%b0%d1%87%d1%83-%d0%b1%d1%80%d0%be%d1%88%d1%8e%d1%80/

Перамогі пост

ENGLISH FOLLOWS

Добрая навіна. Мая скарга на карную сістэму Беларусі ў КПЧ ААН дайшла па адрасу і была зарэгістраваная. Наколькі я разумею, гэта значыць, што Камітэт па правах чалавека бярэцца за маю справу і будзе яе разглядаць. Выдатны падарунак на Раство 🙂 Гатоў грошы, Лукашэнка!

_____

Good news. My application in HRC of United Nations reached adressee and has been registered. As far as I understand, that means that Human Rights Commitee tackles my case and will investigate it. That is the best present for Christmas 🙂 Lukashenko, prepare your money!

І адкуль гэтая нечысць вылазіць?

https://news.tut.by/society/525128.html

Пальчыс тут наехаў на эколагаў. Маўляў, неблагадарныя яны, а касцёл важнейшы за дрэвы

Піша, што, касцёл вельмі шмат зрабіў для вызвалення палітзэкаў, “у тым ліку за анархістаў-атэістаў”, і нават што зварот Папы зыграў вырашальную роль у нашым лёсе!

Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Па-першае, я не ведаю, аб якім звароце ідзе гаворка. Ніякага асобнага звароту ад Папы з просьбай выпусціць палітвязняў, наколькі я памятаю, не было. І тым больш гэта не зыграла і не магло зыграць вырашальную ролю ўнашым лёсе.
Па-другое, дапамогу ў вызваленні нас аказывалі апостальскі нунцый Клаўдзіо Гуджэроці і дзяржсекратар Ватыкана Пьетра Паалін. Гуджэроці нават наведаў у турме некаторых палітвязняў (я ў лік гэтых шчасліўчыкаў не трапіў). Але, нагадаю, Ватыкан заўсёды ідзе ў фарватары заходняй палітыкі. І калі яны прымалі гэтыя меры, то, паверце, не адтаго што мы ім былі вельмі сімпатычныя, а адтаго што такой была агульная палітыка Еўразвязу.
Акрамя Меркель, на якую спасылаецца Пальчыс, былі сустрэчы нашых родных з паслом МЗСа Германіі, бы званок Ф.В. Штанмаера асабіста Макею, у якім гаворка шла пра ўсіх нас. Быў дэпутат Еўрапарламенту ад Германіі Мануэль Сарацын, які рабіў заявы па мне асабіста. І многа-многа іншых дыпламатчыных рухаў з боку адной толькі Германіі. Таму прыпісываць усе лаўры нашага вызвалення Ватыкану – недарэчна. Гэта называецца “слышу звон, да не знаю где он”.

Па-трэцяе, не трэба мяне называць атэістам, бо я ім не з’яўляюсь.

“Ну и где ваши крики “Спасибо, Ватикан!”, или хэштеги #спасибоПапе?” – пытаецца Пальчыс. Я адкажу за сябе. Калі я выйшаў, я падзякваў УСІМ без выключэння, хто змагаўся за нашае вызвалення. Незалежна ад іх палітычных поглядаў і дзяржаўных пасад. Сярод гэтых людзей я, безумоўна, меў на ўвазе Гуджэроці і Пааліна. Падзякваць кожнаму асабіста, хто да яго спрычыніўся, я не меў і не маю магчымасці, бо такіх былі сотні, калі не тысячы. Ды і не прыняў бы мяне Паалін. Мой бацька у 2015 годзе, калі я сядзеў, дабіваўся з ім сустрэчы, але той не пагадзіўся. То мяне з маімі падзякамі ён не прыняў бы і падаўна.

Ну а далей Пальчыс разважае аб тым, што раз у нас праваслаў’е дамінуе (як і рускі мір, што за ім стаіць), то мы павінны быць шчаслівыя кожнаму касцёлу ў Мінску. Нават называе будоўлю касцёлу “неверагодна важнай перамогай”. Але і тут ідзе падмена прыярытэтаў. Дык вось, адзначу, што па-першае, не трэба лічыць што кансэрватыўныя і рэакцыйныя варыяцыі каталіцтва нашмат лепшае за рускі мір. Прыклад Польшчы з яго кансерватыўным урадам, які падтрымліваецца касцёлам, гэта прадэманстраваў. Будуць каталіцкія скрэпы – будзе і турма за аборты, і турэмны артыкул за гамасэксуальнаць, і асуджэнне тых, хто выступае супраць улады, са спасылкай на апостала Паўла (“уся ўлада – ад Бога”).
Па-другое, каталік у Беларусі далёка не заўсёды праціўнік улады. Чаго далёка за прыкладамі хадзіць? У мяне на турме быў бібліятэкар – Валеры Іосіфавіч, мент у адстаўцы. Каталік. Лукашыст і аўтарытарый яшчэ той. Колькі ў гарадзенскай вобласці каталікоў? Думаеце, мала з іх галасавала за Лукашэнку?

Можна б было яшчэ зразумець разважанні Пальчыса, калі б касцёл з’яўляўся ў Беларусі правадніком заходніх каштоўнасцяў. Але гэта не так. Як і любая царква, ён імкнецца жыць у згодзе з урадам. А гэта яшчэ адзін аргумент за тое, што інтарэсы царквы і рэлігійных інстытутаў не могуць быць вышэйшыя за інтарэсы навакольнага асяроддзя і здароў’я людзей.

Арыгінал напісанага Пальчысам:

“Видя радующихся борцов за гражданские права и деревья, меня охватывают смутные волнения. Одна из главных проблем здесь – неблагодарность и гордыня.

Continue reading →

I lol’d

i-lold

Дзякуй Радыё Рацыя за падтрымку!

http://www.racyja.com/hramadstva/u-vilni-pachausya-sud-nad-mikalaem-dzyad/

Інавацыйнасць улады: пакуль толькі ў рэпрэсіях

Новы Час апублікаваў першую частку майго артыкулу, у якой я аналізую новую тактыку спецслужб Беларусі па рэпрэсіях у дачыненні да грамадзянскай супльнасці.

Трэба прызнаць, што новая тактыка даволі паспяхова стварае палітвязняў, якіх фармальна ніхто не прызнае палітвязнямі.

Ніжэй – пра справы Жамчужнага і Бандарэнкі. Далей будзе пра справы футбольных фанатаў і антыфашыстаў.

http://novychas.by/palityka/inavacyjnasc-u-represijah-platforma

Суд

ENGLISH FOLLOWS

Было заседание. На суде зачитали формальную часть и дали мне высказаться. По вопросам судьи было видно, что он настроен явно не в мою пользу (законы какой страны вы соблюдаете?, кто такие “менты”?, а вы сами замеряли метры от посольства? и т.д.)

Посольку ни один мент не явился на заседание, судья назначил следующее – на 18.01.2017, 9.00.

Спасибо всем, кто пришел поддержать. Хоть таких было и немного.

_____

A trial occured. Formal part of it was conducted, also judge gave a word to me. Questions of judge showed that he was inclined apparently not in my favour (laws of what country do you follow? who are “cops”?, had you measured the meters from the embassy yourself? and so on).

As no cops came to a trial, judge postponed a next trial to 18 january 2017. 9.00

Thanks to everyone who came. Though there were not many supporters.

001

Ну вы зразумелі )

imag1200