Піша, што, касцёл вельмі шмат зрабіў для вызвалення палітзэкаў, “у тым ліку за анархістаў-атэістаў”, і нават што зварот Папы зыграў вырашальную роль у нашым лёсе!
Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Па-першае, я не ведаю, аб якім звароце ідзе гаворка. Ніякага асобнага звароту ад Папы з просьбай выпусціць палітвязняў, наколькі я памятаю, не было. І тым больш гэта не зыграла і не магло зыграць вырашальную ролю ўнашым лёсе.
Па-другое, дапамогу ў вызваленні нас аказывалі апостальскі нунцый Клаўдзіо Гуджэроці і дзяржсекратар Ватыкана Пьетра Паалін. Гуджэроці нават наведаў у турме некаторых палітвязняў (я ў лік гэтых шчасліўчыкаў не трапіў). Але, нагадаю, Ватыкан заўсёды ідзе ў фарватары заходняй палітыкі. І калі яны прымалі гэтыя меры, то, паверце, не адтаго што мы ім былі вельмі сімпатычныя, а адтаго што такой была агульная палітыка Еўразвязу.
Акрамя Меркель, на якую спасылаецца Пальчыс, былі сустрэчы нашых родных з паслом МЗСа Германіі, бы званок Ф.В. Штанмаера асабіста Макею, у якім гаворка шла пра ўсіх нас. Быў дэпутат Еўрапарламенту ад Германіі Мануэль Сарацын, які рабіў заявы па мне асабіста. І многа-многа іншых дыпламатчыных рухаў з боку адной толькі Германіі. Таму прыпісываць усе лаўры нашага вызвалення Ватыкану – недарэчна. Гэта называецца “слышу звон, да не знаю где он”.
Па-трэцяе, не трэба мяне называць атэістам, бо я ім не з’яўляюсь.
“Ну и где ваши крики “Спасибо, Ватикан!”, или хэштеги #спасибоПапе?” – пытаецца Пальчыс. Я адкажу за сябе. Калі я выйшаў, я падзякваў УСІМ без выключэння, хто змагаўся за нашае вызвалення. Незалежна ад іх палітычных поглядаў і дзяржаўных пасад. Сярод гэтых людзей я, безумоўна, меў на ўвазе Гуджэроці і Пааліна. Падзякваць кожнаму асабіста, хто да яго спрычыніўся, я не меў і не маю магчымасці, бо такіх былі сотні, калі не тысячы. Ды і не прыняў бы мяне Паалін. Мой бацька у 2015 годзе, калі я сядзеў, дабіваўся з ім сустрэчы, але той не пагадзіўся. То мяне з маімі падзякамі ён не прыняў бы і падаўна.
Ну а далей Пальчыс разважае аб тым, што раз у нас праваслаў’е дамінуе (як і рускі мір, што за ім стаіць), то мы павінны быць шчаслівыя кожнаму касцёлу ў Мінску. Нават называе будоўлю касцёлу “неверагодна важнай перамогай”. Але і тут ідзе падмена прыярытэтаў. Дык вось, адзначу, што па-першае, не трэба лічыць што кансэрватыўныя і рэакцыйныя варыяцыі каталіцтва нашмат лепшае за рускі мір. Прыклад Польшчы з яго кансерватыўным урадам, які падтрымліваецца касцёлам, гэта прадэманстраваў. Будуць каталіцкія скрэпы – будзе і турма за аборты, і турэмны артыкул за гамасэксуальнаць, і асуджэнне тых, хто выступае супраць улады, са спасылкай на апостала Паўла (“уся ўлада – ад Бога”).
Па-другое, каталік у Беларусі далёка не заўсёды праціўнік улады. Чаго далёка за прыкладамі хадзіць? У мяне на турме быў бібліятэкар – Валеры Іосіфавіч, мент у адстаўцы. Каталік. Лукашыст і аўтарытарый яшчэ той. Колькі ў гарадзенскай вобласці каталікоў? Думаеце, мала з іх галасавала за Лукашэнку?
Можна б было яшчэ зразумець разважанні Пальчыса, калі б касцёл з’яўляўся ў Беларусі правадніком заходніх каштоўнасцяў. Але гэта не так. Як і любая царква, ён імкнецца жыць у згодзе з урадам. А гэта яшчэ адзін аргумент за тое, што інтарэсы царквы і рэлігійных інстытутаў не могуць быць вышэйшыя за інтарэсы навакольнага асяроддзя і здароў’я людзей.
Арыгінал напісанага Пальчысам:
“Видя радующихся борцов за гражданские права и деревья, меня охватывают смутные волнения. Одна из главных проблем здесь – неблагодарность и гордыня.
1) Помните, как все радовались освобождению шестерых полит.заключенных в прошлом году (в августе 2015-го)? Сколько было статей, постов, комментариев. Но не помню ни одного яркого обращения к Папе Франциску, который лично ходатайствовал об освобождении всех перед Лукашенко. В том числе просил и за анархистов-атеистов. А ведь именно обращение Папы сыграло решающую роль в судьбе полит.зеков. Ещё в феврале 2015-го, на переговорах “Минск-2”, Меркель спросила Лукашенко: “Почему не отпустите политических?”, на что услышала ответ: “Каких политических? У нас таких нет, одни преступники”.
Ну и где ваши крики “Спасибо, Ватикан!”, или хэштеги #спасибоПапе? Зато “католики-пидоры” некоторые очень смело пишут в твиттере.
2) Видите ли, костёл игнорировал запросы экологов. Но ведь экологам пофиг на ту религиозную борьбу и противостояние, которое давно идёт в Беларуси. Им пофиг, что построить костёл даже в Западной Беларуси не всегда просто. Им пофиг, что православные попы ходят по лидским школам, и рассказывают детям-католикам, что католики – плохие (сам был очевидцем).
И постройка костёла в Минске – это невероятно важная победа, которая даже не знаю каким способом была пролоббирована. Но вы ж гражданские борцы, с вами не посоветовались, “не посчитались с мнение народа”. А на 2400 подписей граждан за костёл, вам тоже пофиг. А уж про проблемы беларуских протестантов я умолчу, символов не хватит их описать.
Так что усиленно дышите каждой молекулой кислорода, товарищи экологи, которые выделяют 50 спасённых деревьев. Этот воздух очень дорого обошёлся Беларуси.
P.S. Я понимаю, что активисты не выступали конкретно против костёла, а боролись за нормы закона и правильную застройку. Но в случае костёла, имхо, можно было сделать исключение.”