brain-depression-lonliness

У свой час, гаду ў 2006-м адкрыў для сябе такую цікавую навуку, як эталогія чалавека. Аказваецца, вельмі шмат што ў нашым жыцці дэтэрмінавана нашымі інстынктамі, прыроджаныя паводзіны часам з вялікім трудом карэктуюцца сацыяльнымі адносінамі. Паводзіны ў межах сацыяльный іерархіі, каханне і сэксуальнасць, паводзіны ў небяспеке, альтруізм ці эгаізм – усё гэта ў вялізнай ступені з’яўляецца плодам эвалюцыі. Этолагі кажуць, што чалавек не ёсць tabula rasa, якой выхаванне задае праграму ад пачатку да канца.

Цікава, што навука якая, здаецца, апаніруе прагрэсіўным сацыяльным дысцыплінам і дактрынам (сацыялогія, псіханаліз) павінна быць у сутнасці рэакцыйнай, апраўдываць “натуральнае” панаванне чалавек над чалавекам, існаванне іерархіі ў грамадстве і, як след, эксплуатацыю. Але гэта якраз не так! Я прачытаў пэўную колькасць навуковых артыкулаў па эталогіі, і мноства з іх падводзяць чытача якраз да думкі аб тым, што паколькі альтруізм есць неад’емная частка чалавечых паводзін, то і грамадскі лад, пабудаваны на ім – а не на канкурэнцыі – быў бы найлепшым рашэннем многіх сацыяльных праблем.

Здаецца, калі ўрэшце нейкі вучобы, ці група вучоных здолее развіць тэорыю “навуковага анархізму”, то сур’езнае, калі не галоўнае месца ў ім зоймуць канцэпцыі, завязаныя на эталогію чалавека.

Стала цікава? Вось вам тры грунтоўных тэксты па тэме:

1. М.Л. Бутовская – Этология человека: история возникновения и современные проблемы исследования. http://ethology.ru/library/?id=268

2. Конрад Лоренц – Агрессия http://nv-shulenina.narod.ru/lorenc_konrad_agressiya.pdf

3. В.Р. Дольник – Этологические дискуссии по запретным садам гуманитариев. http://www.follow.ru/article/145

Вельмі добра сказана: узброенае грамадства – гэта ветлівае грамадства.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=750142788471481&id=100004272993501

Недзе ў кніжцы па біялогіі нават чытаў, што нашмат радзей фізычна варагуюць паміж сабой біялагічныя віды, якія прыродай добра “узброеныя”, бо такія канфлікты прывялі б да іх абаюднай смерці і, у выніку, знікнення віду. Напрыклад, ядавітыя змеі падчас канфлікту толькі шыпяць і круцяцца адна вакол адной, у той час як шымпанзе, у якіх зброі акрамя тупых зубоў і лап, няма – ледзь не разрываюць адзін адную на часткі. Чалавек, нажаль пацверджанне гэтаму тэзісу.

 
То задумайцеся, чаму ў дыктатарскіх краінах самае жорсткае заканадаўства аб зброі.

Запрещать всё, что попадётся под руку

Индивид с крайней тенденцией к предубеждениям склонен к «психическому тоталитаризму», являющемуся своего рода микроскопическим образом тоталитарного государства, к которому, он стремится. Ничто не может оставаться незадействованным. все должно быть подчинено идеалу-Я в застывшей и гипостатической группе своих. Группа чужих, то есть избранный враг, представляет собой вечный вызов. Пока что-то в нем самом остается не таким, фашистский характер испытывает угрозу’, независимо от того, каким бы слабым не был другой.

Т. Адорно. Исследование авторитарной личности.

107798