Абсалютнай нечаканасцю для мяне стала апраўданне Андрэя Бандарэнкі па артыкуле 411-м і ягоны выхад на волю.
Памятаю, не так даўно я прагназаваў, што Андрэю дадуць 1,5-1,8 гады – з практыкі падобных спраў і агульнага стаўлення да палітвязняў. Але я памыліўся (і дзякуй Богу), і яшчэ раз пераканаўся не толькі ў тым, што ўлада нашая носіць ірацыянальны характар (паступае нелагічна і насуперак уласным інтарэсам), але і ў тым, што пры такім раскладзе, калі ў краіне ўсе ключавыя пытанні вырашае адзін чалавек з вельмі пераменлівым настроем, рабіць прагнозы амаль бессэнсоўна.
У любым выпадку – віншую Андрэя з вызваленнем, жадаю яму поспехаў у далейшай барацьбе і падпісваюсь амаль пад кожным словам, сказаным ім у інтэрв’ю ніжэй.
http://novychas.by/palityka/andrej-bandarenka-zek-bjaspraunaja-istota