Рэакцыя Захаду

https://charter97.org/ru/news/2017/3/11/243446/
http://spring96.org/be/news/86160

Вось і першая рэакцыя замежнікаў пайшла. Тармазяць, як заўжды. Але лепей позна, чым ніколі. Усе ж, каб паўплываць усур’ез, гэтага зусім недастаткова. Патрэбныя як мінімум рэзалюцыі Савету Еўропы, Еўрапарламенту, заявы еўракаміссараў, а лепш – званок Макею з Брусэлю ці Берліна з прамым указаннем на тое, што калі так далей справы пойдуць, грошай не будзе.
 
Аднак, так ці інакш, нам трэба памятаць, што калі-калі, а сення – дакладна, ніякая Еўропа нас не выратуе. У лепшым выпадку падтрымае маральна і акажа мінімальны ціск на рэжым. Бамбардзіровак урадавых войскаў. як у Лівіі, тут не будзе. І турба-санкцый таксама. Зараз не 2006. Зараз толькі самі.
 
Свой прагноз пра “перабудову” і адрачэнне Лукі ад улады дам ужо заўтра, бо спаць хочацца.