Даўно і слушна кажуць, што той палітычны спектр, які сфарміраваўся падчас 2й сусветнай і трываў нейкі час пасля яе сканчэння, цалкам сябе зжыў.
Усё перавярнулася з ног на галаву.
Левыя змагаюцца супраць свабоды слова, пераследючы тых, хто выражаецца недастаткова паліткарэктна.
Лібералы (прынамсі, у ЗША), адстойваюць пашырэнне сацыяльных праграм і абмежаванне доступу да зброі.
Адкрытыя нацы з заклікамі “душыць і забіваць” – называюць сябе антыфашыстамі.
Гэта ўжо нават не пастмадэрн а перад-апакаліпсіс нейкі.
На відэа – сучасны рускі антыфашыст (няхай не крыўдзяцца мае сябры і паплечнікі, у якіх за плячамі сапраўдныя справы – гэта не пра вас).