Аб маршах. Рэфлексія

Добра, што пасля кожнага марша адбываецца момант рэфлексіі: мне і іншым блогерам пішуць са сваімі ўражаннямі і меркаваннямі пра тое, што можна было б зрабіць лепей.
Ідэальна, вядома, каб такія фідбэкі збіраліся неяк больш цэнтралізавана і іх маглі чытаць тыя, хто плануе маршруты.
А пакуль дзялюся думкамі ад падпісанта.

Заўчора прайшоўся ад “Луча” да кальцавой каля Бігса. Шмат розных уражанняў. Мне складана назваць гэтае шэсце маршам. Гэта было болей падобна на тое, як цячэ вада, абгінаючы перашкоды, разыходзячыся на рукавы і наноў зліваючыся ў адну плынь. Не буду пераказваць ужо вядомае, адзначу некалькі момантаў. Скажу адразу, я ў васторгу ад нашых дзяўчын! А вось хлопцы да 30 – часцей проста сцыкуны.

Некалькі заўвагаў.

– Да 14:15 – 14:20 ад Луча грамада ўжо зрушылася, не пачакаўшы падыходзячых з усіх бакоў людзей.
– Рух быў досыць хуткім крокам, што не дазваляла шэсцю ўшчыльніцца – людзям было складана падтрымліваць крычалкі і дрындушкі, страчвалася часам “пачуццё пляча”.
– На фоне гэтага шмат панічных настрояў. Пры з’яўленні на гарызонце аўтазакаў народ проста бяжаў у розныя бакі ўвогуле без прычыны. Пры гэтым заклікі не бяжаць крычалі ў асноўным дзяўчыны.
– З вышэй узгаданых прычынаў не змаглі заняць дарогі. Сілавікі аператыўна разганялі спробы заняць праезную частку. Пры гэтым на заклік “На дарогу!” людзі рэагавалі слаба і безыніцыятыўна. Зноў жа, дзяўчыны часцей выказвалі гатоўнасць выйсці на дарогу і цягнулі за сабою хлопцаў. Гэта асабліва тое, што я бачыў на свае вочы, можа, у іншых месцаў было інакш.
– Перада мною ішоў хлопец са сцягам на тронцы. Пабачыўшы, што наперадзе амап (амап ачапіў дарогу каля Усіхсвяцкай царквы на Каліноўскага), ён проста развярнуўся на 180 градусаў і з крыкам “там перакрыта” пайшоў адваротна. Людзі, на шчасце, шмат у чым ужо навучыліся мысліць самі, таму проста пайшлі далей па ходніку.
У сілавікоў стала нашмат болей зброі. Бачыў сёння падраздзяленні, што былі ўзброенныя калашамі (ці падобнай зброяй).

Са станоўчых момантаў:
– Дзякуй невядомым кіроўцам, якія спрабавалі заблакаваць праезд аўтазакаў на павароце з праспекта Незалежнасці. Машынаў было мала, але сам факт непадпарадкавання кіроўцаў даішніку парадаваў. Аўтазакі ў выніку праціснуліся між машынамі і праехалі па сустрэчнай.
– Калі на Каліноўскага знянацку пачаўся хапун, народ развярнуўся і пабег на амапаўцаў. Дарэчы, гэта былі дзеці ў нейкім новым абмундзіраванні. Затрыманых кінулі, амапаўцы збіліся ў натоўп, водзячы ва ўсе бакі парай ружжаў. Адзначу, што пачуцця страху не было нават калі наводзілі ствол, а вось праведнага гневу было хоць каўшом бяры. У інэце ё фота, калі хлопец расшпіліў куртку – маўляў, “страляй”. Вельмі яго разумею.
– Нягледзячы на ўсё, людзі йшлі. Часта моўча, без сімволікі, побач з карнікамі, разбягаючыся і збіраючыся, – але рухаліся. Шмат людзей, хоць рэальны маштаб ацаніць складана.

Сам маршрут на мой погляд, так сабе. Калі дайшлі па кальцавой на Бігс, стала відавочна, што вось-вось пачнецца хапун. Прыйшоўшых да Курапатаў вельмі аператыўна адрэзалі ад астатніх. Дарэчы, сілавікі вельмі добра выкарыстоўвалі рэльеф і харахтар шляху – ля ракі, на вузкіх месцах, падціскалі, на паваротах прыпужвалі высадкамі, натоўп рэзалі на кавалкі і дэзарганізоўвалі. Ёсць некалькі маркераў, што хутка будзе хапун. Галоўныя – гэта набліжанне цемры і падыход да канчатковага пункту маршрута, калі ўсе курсавальныя па горадзе аўтазакі пачынаюць збірацца ў адным месцы. Мы (некалькі чалавек) проста сышлі па ходніку насустрач выходнаму на пазіцыю амапу, каторы, дарэчы, хутка памчаўся ў двары за збеглымі ў паніцы людзьмі.

Мне падаецца, што збірацца трэба а гадзіне 12 дня і даць накапіцца крытычнай масе. Добра, што ўчора была пагода, пры дажджы цемра наступіла б раней. Я пабачыў шмат зменаў у паводзінах людзей, у знікненні страху перад карнікамі, ва ўсведамленні ўласнай рацыі ў пратэстоўцаў і апоры на гэта. Пабачыў, што ва ўзурпатара бракуе людзей, таму выводзяць дзяцей і зацята адбіваюць дарогі. Мы абавязкова пераможам.

7 comments ↓

#1 erection pills on 11.18.20 at 15:31

best erectile dysfunction drug
erectile boosting medication
partner with erectile dysfunction

#2 erectile dysfunction on 11.20.20 at 00:40

erectile supplement gnc
erectile implants side effects
erectile injections pics

#3 mens ed pills on 11.27.20 at 16:25

erectile pain after peyronie s surgery
is erectile dysfunction covered by insurance
erectile tissue in nose

#4 tadalafil pills on 02.07.21 at 21:03

eli 20 tablets https://tadalisxs.com/ vidalista 60 mg

#5 chloroquine for lupus on 02.07.21 at 21:03

is chloroquine safe https://chloroquineorigin.com/ chloronique

#6 hydroxychloroquine cost on 02.07.21 at 21:06

what is hydroxychloroquine 200 mg used for https://hydroxychloroquinex.com/ what are the side effects of taking hydroxychloroquine?

#7 how to buy zithromax online on 02.07.21 at 21:35

zpack name https://zithromaxes.com/ azithromycin drugs