Запамятайце, калі вы штосьці забіраеце ў дзяржавы – гэта рабунак.

Калі дзяржава забірае нешта ў вас – гэта “канфіскацыя”.

Пратэсты і гвалт карнікаў у Беларусі ідэальным вобразам, як для падручніка, адлюстравалі сутнасць дзяржавы. Гэта проста стацыянарны бандыт, гэта арганізаваная злачынная групоўка, што атачыла сябе для большай легітымнасці юрыдычнай, законнай мішурой.

Як толькі гэта АЗГ пагражае небяспека, гэтая мішура злятае ўмомант. “Часам не да законаў” – сказаў нядаўна галоўны пахан. І вось гэтае “часам” наступіла: калі скрадзенае ў незадаволеных грамадзян прадаецца, а нагандляваныя грошы ідуць на харчаванне ўсё тых жа бандытаў.

Таму кожнаму варта задумацца, можа, нам даўна пара не рэфармаваць гэтага стацыянарнага зланчынцу, не спрабаваць надаць яму чалавечы твар, а проста адмяніць раз і назаўсёды? Пагатоў, што ад пачатку пандэміі каранавіруса і да сённяшніх пратэстных месяцаў мы ўпэўніліся, што і самі цудоўна можам арганізаваць сваё жыццё. І атрымліваецца куды жывей і прыемней, чым пад уладай дзяржавы-злачынцы.