Многія ўжо бачылі чарговы фэйл ГУБАЗіКа [1]: затрыманне групы маладых хлопцаў, якія касплеілі партызанаў у закінулых будынках. Гледзячы на тое, як гэта прадставіла прэс-служба арганізаванай прэступнай групоўкі “МУС”, можна падумаць, нібы там накрылі нейкае ўзброеннае падполле, банду баевікоў, якія хіба не сёння-заўтра пойдуць на штурм казармаў АМАПу. У рэальнасці гэта была супольнасць рабятаў, якія ўвогуле не шыфраваліся: ёсць група Укантакце (“Закрытая!” – злавесна падкрэслівае МУС), на відэа яны гавараць сваім голасам, на некаторых роліках ёсць людзі з закрытымі тварамі. То бок увогуле не падобна да людзей, якія вядуць “супрацьпраўную дзейнасць”.
То бок хлопцы па дурасці ўвогуле не даганялі свае становішча. Што ў цяперашніх варунках яны прадстаўляюць для слабавікоў смачны кавалак, які да таго ж можна праглынуць без асаблівых высілкаў.
Я ўжо маўчу пра тое, што па факце яны не рабілі анічога супрацьзаконнага. Нагадаю, што “отрабатывание практических навыки тактики ведения уличных боев, захвата помещений, штурмового альпинизма и ведения боевых действий в лесу”, роўна як і валоданне “бело-красно-белый флагом, форменным обмундированием с шевронами «Пагоня» и украинской символикой, балаклавой, бронежилетом, страйкбольным и пневматическим оружием, сигнальным пистолетом, ножами и радиостанциями” не робіць аніводнага складу артыкула Крымінальнага кодэкса.
Усё гэта мішура, каторую міліцыя прыпляла ў прэс-рэліз [2], каб нагнаць паболей жудасці на даверлівых грамадзянаў і павысіць важнасць уласных дзеянняў. Ууу, якія страшныя партызаны Магілёва! З украінскай сімволікай нават!
Прычынаў, з якіх гэтых хлопцаў закрылі (і будуць надалей закрываць падобныя групы), дзве: адна паверхневая, другая глыбінная.
Паверхневая: радыкальны антураж, якога спужаліся самі карнікі. У існых абставінах фоткі ў ВК у балаклаве на фоне бчб ужо дастаткова, каб падняць АМАП у баявым абмундзіраванні. Плюс, гэта выдатная мажлівасць для надзвычай заўзятых бандытаў напрацаваць зорачку, расказаўшы справаздачу аб арышце групы радыкальна-рэвалюцыйных экстрэмістаў. Усе цудоўна разумеюць, што ў сённяшніх варунках кожны карнік, хто прынясе палітычнаму кіраўніцтву краіны такі падарунак, будзе асыпаны ўсялякімі міласцямі.
Глыбінная: беларускі рэжым нішто не ахоўвае так зацята, як сваю манаполію на гвалт. Адсюль і панічны страх [3] перад дружынамі самаабароны, такая нервовая рэакцыя на малалетніх страйкбалістаў з Пагоней, паказныя пакаранні тых, хто б’е карнікаў. Манаполія ўлады на бясспрэчны, безпакараны гвалт – стрыжань любога аўтарытарызму, а ў асаблівасці беларускага. Толькі карнік на службе дзяржаўнае банды можа займацца штурмавым альпінізмам і насіць балаклаву. Ты – не можаш. Бо ты не ў бандзе. Толькі быку, якія ахоўвае бабло пахана, можна адпрацоўваць тактыку вядзення вулічных боек. Табе нельга, бо ты не з паханом. І гэтак далей.
Пазбаўленне дзяржавы манаполіі на гвалт дасца нам даражэй за ўсё. Менавіта таму пасля перамогі трэба будзе ўсімі сіламі дамагацца цэлага камплекса заканадаўчых абмежаванняў дзяржавы на прымяненне гвалту, а разам з гэтым – пашырэння паўнамоцтваў грамадзянаў у сферы самаабароны і ўласнай бяспекі. Зрэшты гэта асобная тэма.
[1] – https://youtu.be/XKHDDIcGtcA
[2] – https://t.me/pressmvd/2087
[3] – https://t.me/MikolaDziadok/4315