⛔️Інфармацыйнае контрнаступленне

Учора Міністэрства інфармацыі заблочыла [1] 71 сайт. Гэтыя паводзіны цалкам укладаюцца ў тактыку контрнаступлення на грамадскую супольнасць, якое праводзіць улада. Усе заблакаваныя сайты можна падзяліць на тры катэгорыі:

а) Навінныя і рэгіянальныя сайты
б) Сайты палітычных рухаў і груп (заблочылі нават зусім мелкія сайты, кшталту сайта Маладога Фронта, які наведвае паўтары землякопы)
в) Сайты VPN-сервісаў і іншых карысных і бяспечных сервісаў для працы ў інтэрнэце (падобна Protonmail).

У ліку заблакаваных аказаліся сайты найбуйнейшых навінных парталаў, у тым ліку Радыё Свабода і Еўрарадыё.

Першае, што прыходзіць на розум, гэта тое, што блакаванні непажаданых сайтаў і рэсурсаў пачаліся яшчэ вельмі даўно. Першымі пад раздачу трапілі анархісты: сайт анархісцкай групы Прамень [2] быў заблакаваны ў Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2017. Тады гэта не цікавіла ўвогуле нікога, увагу звернулі толькі праваабаронцы і самі анархісты, на наступны дзень усе забыліся. Але, як гэта бывае заўжды, рэпрэсіўныя тэхналогіі адпрацоўваюцца спачатку на малалікіх і безабаронных групах радыкалаў, а потым пераносяцца на больш шырокія групы [3]. Тое самае адбылося і ў гэты раз, і ўжо ў 2018-м годзе былі заблакаваныя Хартыя і Белпартызан. На гэты раз увагі было паболей, але ўсё ж не дастаткова, каб спыніць дзяржаву. Таму зараз маем, што маем.

Якія наступствы для беларускага інфармацыйнага поля будуць несці гэтыя блакіроўкі?
– СМІ і палітычныя групы атрымаюць пэўнае падзенне трафіку. Яно будзе нязначным, бо большасць іхняй аўдыторыі – гэта людзі з ужо сфармаванымі поглядамі, якія вельмі настроены працягваць іх чытаць, таму хутка ўсталююць сабе VPN. Адкат адбудзецца ў лік невялікага адсотка самых лянівых і апалітычных.
– Істотна павялічыцца роля тэлеграма і сацсетак. Тэлеграм заблочыць немагчыма, а значыць, большасць людзей пойдзе чытаць навіны туды, каб не парыцца. Будзе вялікі прыліў падпісантаў Нехце і іншым нашым топам.
– Рост усеагульнай кампутарнай пісьменнасці насельніцтва. Колькасць юзераў Psiphon у Беларусі ўжо складае 1,76 мільёны [4], то бок кожны чацверты інтэрнэт-карыстальнік. Рост працягнецца, будзе як у Іране, дзе VPN стаіць абсалютна ва ўсіх, бо без яго не адкрываецца нічога.
– Павысіцца роля і трафік тых СМІ, якія засталіся незаблакаванымі. Гэта TUT.BY [5], Onliner, Наша Ніва. У іх трафік узрасце.

Увогуле, рэзюмаваць можна так: у кароткатэрміновай перспектыве дзяржава некалькі выйграе, у доўгатэрміновай гэты выйгрыш сыйдзе і нават дасць некаторыя плюсы: беларусы адкрыюць для сябе свет ананімайзераў, Даркнета, ценявой інтэрнэт-эканомікі і шмат чаго іншага. У той жа час генеруюцца некаторыя рызыкі ў выглядзе цэнтралізацыі: яшчэ болей узрастае роля беларускіх топавых тэлеграм-каналаў, то бок павестка будзе вельмі залежнай ад поглядаў і волі нямногіх, што не ёсць гуд (не таму, што гэта людзі дрэнныя, а таму, што любая цэнтралізацыя інфапатокаў гэта дрэнна).

Што гэта значыць для нас з практычнага пункту гледжання? Іншымі словамі, што рабіць?
✅Ідзем да сваіх мамаў, татаў, бабуляў і дзядуляў, сябрам і знаёмым – усталёўваем ім проксі для тэлеграма, Psiphon і Tor Browser.
✅Дапамагаем адно аднаму піярыць рэгіянальныя і тэматычныя каналы ў тэлеграме. Болей лідараў думак, мясцовых супольнасцяў і арыгінальнага кантэнту!
✅Калі ё час і сілы: набываем лазерны прынтар/рызограф і ствараем друкаваныя СМІ. Улёткі ўжо выходзяць сотнямі тысяч, а вось інфармацыйны аркуш, пажадана рэгулярны і выкладаемы анлайн для дэцэнтралізаванага друку, мог бы стаць сапраўдным прарывам.

[1] – https://42.tut.by/697663
[2] – http://pramen.io
[3] – https://novychas.by/hramadstva/kali-pryjszli-za-svinherami-ja-pramauczau-bo-j
[4] – https://blog-en.psiphon.ca/2020/08/amid-major-network-disruptions-176m.html
[5] – http://TUT.BY

1 comment so far ↓

#1 erectile disorder treatment on 12.30.20 at 07:05

back injury erectile dysfunction
erectile therapy
erectile examination