Гестапаўцы засталіся адныя

Калі раней навіны аб знакамітасцях і лідарах думак, што сталі на шлях пераменаў, прыходзілі раз на некалькі дзён, то ў апошнія дні яны сталі масавымі. Прычына адна: Лукашэнка поўнасцю дэлігітымізаваў сябе пачварным гвалтам, які ўчыняецца ад яго імя.

Яшчэ да выбараў ад улады адвярнуліся зусім уж нечаканыя людзі: Віктар Каліна [1] (так-так, той самы), праўладная спявачка Ганна Шаркунова, якая яшчэ з дзясяткам арыстаў запісала кліп [2] “Нас мало, но мы есть” і заўсягдатай Дажынак і Славянскіх базараў з гурта “Беларускія песняры” Валер Дайнека [3].

Пасля ўсяго таго, што адбылося 9-11 жніўня, такіх людзей ужо стала складана падлічыць. Адмовіўся ад узнагародаў, якія ўручыў Лукашэнка, дырыжэр Уладзімір Співакоў [4], святар Алег Шульгін [5], перадусім той, хто асвячаў сцягі АМАП, асудзіў гвалт сілавікоў і прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін. Рэзка выказалася Святлана Алексіевіч [6], хаця я заўсёды скептычна да яе ставіўся, а таксама герой Беларусі (гэта тытул такі, так) і маёр КДБ Дар’я Домрачава [7]. А айці-бізнэсмен Мікіта Мікада [8] нават сказаў, што гатовы дапамагчы працай звольненым сілавікам.

З БТ сышло [9] адразу пяць (!) чалавек. У тым ліку махровыя прапагандысты, якія яшчэ ўчора высмейваў Ціханоўскую і выкрываў пратэстоўцаў. Пэўна, выпускі навінаў цяпер будут весці АМАПаўцы.

Таксама на працягу ўсяго ўчорашняга дня сілавікі (дзейныя і колішнія) дасылалі фота сваіх заяваў аб звальненні і відэа таго як яны выкідваюць сваю форму. Лідуе, дарэчы, вч 3214, якая заўсёды лічылася прэзідэнцкім аплотам і доўгія гады займалася разгонам дэманстрацый. Такіх за ўчора і за сёння я налічыў болей 20. Таксама адзін дзейны міліцыянт прысягнуў [10] на вернасць народу.

Вельмі добры і пазітыўны працэс.

[1] – https://nn.by/?c=ar&i=256715
[2] – https://youtu.be/-5X_Z7dajBg
[3] – https://www.svaboda.org/a/30772958.html
[4] – https://t.me/belteanews/10350
[5] – https://www.svaboda.org/a/30780354.html
[6] – http://news.lenta.ch/FvEH
[7] – https://t.me/studentyBY/3102
[8] – https://dev.by/news/milicia-s-mikado
[9] – https://www.svaboda.org/a/30781032.html
[10] – https://t.me/nexta_live/7314