????Зліў пратэста

Асноўны сцэнар на 9-ы дзень, які зараз усе абмяркоўваюць, гэта сілавы разгон. Цалкам верагодна, зразумела. Але чамусьці вельмі рэдка гучыць думка пра другі катастрафічны сцэнар: зліў пратэста.

А ён цалкам верагодны.

У 2006-м Мілінкевіч, сабраўшы 10 000 на Акцябарскай плошчы, павёў іх… Ускладаць кветкі да помніка Перамогі. Не хапіла духу на рашучыя дзеянні ці настаялі куратары — не ведаю. Але ведаю, што калі б не абурэнні шараговых пратэстоўцаў гэтым злівам, намётавага гарадка ўвогуле б не было. Намёты тады паставілі акурат звычайныя людзі, вырашыўшыя, што разыходзіцца па дамах у гэтай сітуацыі — злачынства.

У 2014-м на Майдане самазваныя лідары пратэсту спрабавалі дамовіцца з Януковічам, у той час калі народ на плошчы патрабаваў ягонага бясспрэчнага сыходу.

І вось калі да сілавога сцэнара мы ўсе падрыхтаваныя, ці прынамсі яго чакаем, то што рабіць, калі нехта, штабы кандыдатаў ці тэлеграм-каналы, якім вы давяраеце, увечары 9-га жніўня заклічуць “заставацца дома, каб унікнуць кравапраліцця” або напішуць, што “маюць інфармацыю аб падрыхтаваных правакацыях”? Ці калі, сабраўшы 100 тысячаў на плошчы, прапануюць падпісаць нейкую рэзалюцыю і разысціся па дамах, каб “змагацца прававымі метадамі”? А калі некаторыя перамоўцы ад апазіцыі прыйдуць і скажуць, што атрымалі клятвенныя завярэнні ад улады правесці новыя выбары, мы перамаглі і можна ісці дадому?

Гэты сцэнар небяспечны з дзвюх прычынаў. Акрамя таго, што гэта марны зліў гіганцкай энэргіі, гэта яшчэ і наўпростая падстава больш рашуча настроеных пратэстоўцаў. Бо вы разумееце, што ўсе, умоўна кажучы, 100 тысячаў, не разыйдуцца, застануцца 10, 5 тысячаў тых, хто захоча “працягу банкета”. І сілавікі з імі расправяцца, адарваўшыся за доўгі страх, недасып, тыдні без звальненняў.

Калі бачыце людзей, якія дзейнічаюць нашмат больш рашуча за іншых, не запісвайце іх у правакатары. Лепей увогуле спыніць гэтую бясконцую гульню ў пошук правакатараў. Запомніце: міліцыі не патрэбна аніякіх нагодаў, каб прымяніць гвалт, выкаціць бронемашыны і БТРы. Яны могуць зрабіць гэта і так. Таму любой акт самаабароны ў такой сітуацыі – легітымны.

Сакрэт поспеху цяпер у трох рэчах: дэцэнтралізацыя, масавасць і рашучасць. Таму, сябры, з поўнай адказнасцю заяўляю: усе, хто вам будзе прапаноўваць у 9-10 дні абмежавацца напісаннем нейкіх паперак і разысціся па дамах — або працуюць на спецслужбы, або баязліўцы, якім пляваць на лёс краіны. Калі вам разыходзіцца – вырашаеце толькі вы самі, і болей ніхто.

У мяне няма свайго сцэнара пратэстаў, але я магу сказаць, што б спрацавала з найбольшай імавернасцю:

1. Мне падабаецца ідэя ўсім заставацца на выбарчых участках, кантраляваць падлік галасоў і прасякаць фальсіфікацыі. Чым болей канфліктных пунктаў — тым лепей.

2. Мае сэнс старацца збірацца максімальнай колькасці людзей у адным месцы. Калі вас разагналі, а сілы яшчэ ёсць — шукайце іншае месца, дзе збіраюцца людзі.

3. Намётавы лагер будзе выдатным рашэннем, калі народ не будзе падрыхтаваны да чагосьці больш радыкальнага. Абараняць яго пры неабходнасці абавязаны ўсе.

4. Пратэст мусіць быць максімальна доўгім. Рэсурс сістэмы не бязмежны, нельга трымаць Менск на лакдаўне тыдзень.

У любым разе, я яшчэ раз заклікаю вас: памятайце, што ўсе палітыкі так ці інакш кантралюемы, а да ўсіх лідараў трэба ставіцца скептычна. Самаарганізуйцеся і настрайвайцеся на доўгую барацьбу.

А хто не бачыў, абавязкова паглядзіце маю відэаінструкцыю.