ГУБОПиК МВД РБ

Крыху пра метады працы [1] адной з самых адмарожанных беларускіх спецслужбаў – Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаваннай злачынасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

“Калі я адмовілася напісаць пагадненне аб супрацоўніцтве на канфідэнцыйнай аснове з ГУБАЗіК МУС мяне пачалі абражаць і пагражаць. Гучалі фразы кшталту: “Калі б ты была мужыком, я б цябе ****л!”, “Паедзеш на Акрэсціна, ныркі застудзіш, дзяцей больш ніколі не будзе”, “Знайшла б сабе мужыка, каб з-пад яго не выпаўзала, тады б некалі было лезці ў палітыку” […] старэйшы оперупаўнаважаны Высоцкі націснуў на плечы і на шэйныя пазванкі, каб дала паролі ад тэлеграм-акаўнта”.

Так-так, гэта тыя самыя “афіцэры”, якія надзелі кайданкі [2] на бодзібілдэра Шату Лабжанідзе за тое, што па інтэрэнэце назваў прастытуткай актывістку БРСМ.

Цікава атрымоўваецца ў гэтых крывадушнікаў: каўказкаму мужчыне назваць БРСМаўку “прастытуткай” нельга. Сорамна. Затое беларускаму мужчыне (калі гэтае стварэнне называць мужчынам) можна катаваць, саджаць у камеру і абражаць беларуску? Зрэшты, улічваючы бэкграўнд і маральны ўзровень [3] іх супрацоўнікаў, гэта здзіўляе мала.

Вельмі спадзяюся, што гэты старэйшы опер упаў-намочаны Высоцкі так жа дзёрзка будзе весці сябе на лаўцы падсудных.

[1] – https://spring96.org/be/news/98552
[2] – https://naviny.by/new/20200717/1595000847-shesterym-licam-oskorblyavshim-chlenov-brsm-grozit-ugolovnaya-otvetstvennost
[3] – https://t.me/MikolaDziadok/3463