— У выпадку, калі Лукашэнка застаецца ва ўладзе пасьля 9 жніўня, якія варыянты чакаюць Беларусь у сацыяльна-эканамічным і геапалітычным аспэктах?

— Самы цікавы момант — што будзе з той палітычнай актыўнасьцю людзей, якая зьявілася ў апошнія месяцы. У людзей актыўных нарастае абурэньне і жаданьне нешта зрабіць. І зараз вельмі важны момант. Калі Лукашэнку ўдасца зьбіць гэтую актыўнасьць, прыціснуць гэтую хвалю, нарадзіць апатыю — то яму нічога ня будзе пагражаць бліжэйшыя гады. Калі ж народ гэтую актыўнасьць захавае, зразумее, што нават 9 жніўня яшчэ нічога ня скончыцца — то ва ўлады будуць праблемы. Прытым актыўнасьць гэтая павінна быць дэцэнтралізаваная, бо цэнтралізаваную сілавікі навучыліся спыняць, арыштоўваючы лідэраў. [Чытаць далей]

Гэта тое, аб чым я кажу ўвесь час. Людзі, якія прыйшлі ў палітыку толькі што, мусяць застацца там надоўга. І тады рэжыму не выжыць. Калі ж мы будзем успрымаць 9 жніўня як “апошні шанец”, і ў выпадку правала разбяжымся па сваіх норках – Таракан будзе кіраваць яшчэ доўга.