Адказаць на гэтае пытанне можна толькі вывучаючы досьвед рэвалюцыянераў мінулага. Нядаўна ў выдавецтве “Самоопределение” выйшла мая брашура аб іранскай іслама-марксісцкай арганізацыі, якая змагаецца супраць дзяржавы ўжо 54 гады.
Гісторыя “Муджахедін Хальк” поўная драматызму і нечаканых паваротаў. Пачаўшы з студэнцкай суполкі яны выраслі ў магутны народны рух. Прайграўшы барацьбу за ўладу пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года перажылі раскол і пераўтварэнне ў тэрарыстычную групу. Потым – выгнанне і саюз з Садамам Хусейнам. Пасля доўгіх перыпетый асноўны актыў арганізацыі пасяліўся ў закрытым пасяленні ў… Албаніі.
Больш падрабязна гэтую павучальную гісторыю я выклаў у 40-старонкавай брашуры. Кошт – 5 рублёў. Каму цікава, звяртайцеся ў прыват альбо на мыла mikola@riseup.net