Я напісаў аўтару паста, Ягору Макарэвічу, старшыні Моладзевай палаты пры Мінскай гарадской радзе дэпутатаў (так-так, такая існуе, уявіце сабе), з прапановай выказаць ягоную пазіцыю на адкрытых дэбатах.
Цалкам чакана ён саскочыў. Таму што яму «непрымальны радыкалізм». Смешная адмазка, я ж яго клікаў агучваць ЯГОНУЮ ЎЛАСНУЮ пазіцыю а не прасоўваць радыкалізм.
Усе глашатаі гэтай ўлады выдатна разумеюць, што яны робяць. Ян ведаюць, што хлусяць і не змогуць адстаяць гэтую хлусню на публіцы НІ-КО-ЛІ. Так ці інакш яны зганьбяцца, аблажаюцца. Сядуць у лужыну. На нашыя пытанні ў іх няма адказаў. Ведаючы гэта, яны ніколі не ідуць на адкрытыя дэбаты і баяцца іх. Іхнія так званыя «ідэі» (якіх няма), здольныя выжываць толькі ў цяплічных умовах, з закрытымі каментарамі, цэнзурай і папярэдней акрэдытацыяй. Інтэлектуальная канкурэнцыя для іх падобная смерці. Таму адзіна даступная для іх форма камунікацыі для іх — аднабаковая. Менавіта таму будучыні ў іх няма.