Не так даўно пісаў, што ў Беларусі заблочылі 10 паблікаў Укантакце, з якіх 4 гэта апалітычныя забаўляльныя паблікі з некалькімі міліёнамі падпісчыкаў.
З гэтай нагоды напісаў у суд з мэтай даведацца, які суддзя выносіў рашэнне. Вось такую адпіску мне прыслалі на е-мэйл. Думаю, буду абскарджваць, а яшчэ паспрабую пазваніць.
Нядаўна прачытаў кнігу «Чорныя сцягі і паветраныя млыны». Дык там амерыканскі анарха-актывіст расказвае пра тое што ён дзякуючы федэральнаму закону аб свабодзе інфармацыі атрымаў на рукі 600 старонак расследавання ФБР у дачыненні да яго. А справа ішла аб абвінавачаннях у тэрарызме…
Як бачыце, нам над свабодай інфармацыі яшчэ працаваць і працаваць. Хто хоча прыняць удзел, можаце напісаць\пазваніць у суд самастойна з тым жа пытаннем: які суддзя вынес рашэнне ад 1 красавіка 2020 года аб прызнанні інфармацыйнай прадукацыі экстрэмісцкай.
Няхай яны бачаць, што, як мінімум, не ўсе моўчкі ігнораць і хаваюць іхнія нелегітымныя рашэнні.
Суд Кастрычніцкага раёна г.Віцебска
210029 г. Витебск, ул. Правды, д. 34
тел./факс 8(0212) 65-48-54
e-mail: okt-vitebsk@court.by
канцелярия по гражданским делам 8(0212) 65-48-36