Ужо два чалавекі з маёй фрэндстужкі ў фэйсбуку, якія мне падаваліся адэкватнымі, здаровымі і разумнымі, рэпосцяць Бабарыка і ў адкрытую ім захапляюцца. Заклікаюць уступаць у ініцыятыўную групу.
На мае пытанне: ці яны сапраўды лічаць што зараз яны за яго прагаласуюць і нешта зменіцца, адзін сказаў што “ведае кой-што”, а другая сказала што “лепей дзейнічаць чым крытыкаваць”.
Гэта што такая форма масавага памяшальніцтва? Чаму людзі гатовыя з такой радасцю свядома падманвацца і займацца сізіфавай працай? Чаму не хочуць раскрыць вочы? Праўда пра гэтыя і любыя іншыя выбары пры Лукашэнке ляжыць на паверхні, не трэба быць аналітыкам каб зразумець што гэта спектакль для ідыётаў.
І ладна б гэта былі 15-гадовыя дзеці, якія не бачылі ні адных выбараў у Беларусі, ці людзі з драмучых калгасаў без інтэрнэту. А тут дарослыя адукаваныя людзі. Проста трэш, у мяне няма словаў.