Затое людзей, якія прыйшлі па сваёй волі, па-за трыбунамі вельмі мала. Журналіст Радыё Свабода назваў лічбу ў 1-2 тысячы чалавек. Нават калі гэта так – для двухмільённага Мінску гэта нішто.
А вось людзей, якіх “загналі” на трыбуны, не шкада ніколькі. Зрэшты, я думаю, да іх нават ня варта ўжываць слова “загналі”. Бо ні да аднаго з іх, гатовы паспрачацца, не прымалі ціск такой ступені, каб іхні прыход можна было назваць гвалтоўным. Калі да цябе прыходзіць начальнік і кажа “пойдешь на парад короче” – гэта не загон. Калі ты ідзеш, каб спісалі адпрацоўкі ва ўніверы – гэта не загон. Калі гэтым балванчыкам на трыбуне страшна проста падняць свой голас у абарону свайго ж здароўя і жыцця – гэта іхнія праблемы. І калі яны ўсе потым злягуць па рэанімацыям – мне будзе іх ніколькі не шкада. Гэта быў іхні свядомы выбар.
Што ж датычна звычайных жыхароў, якія прыйшлі цалкам па сваёй ініцыятыве – думаю, гэта так бы мовіць ядзерная ватная аўдыторыя. Кавід-дысіденты, перакананыя камуністы і патрыёты савецкага саюзу, прынцыповыя рускія шавіністы. І іх аказалася не так шмат, гэта не можа не радаваць.
Дарэчы, чаму свята 9 мая з’яўляецца часткай расійскай захопніцкай палітыкі, я распавёў у новым відэа, паглядзіце, калі не бачылі.
І яшчэ. Апошнім часам усё болей падгарае ад звычкі Лукашэнкі казаць “мы” пра сябе. “Мы не могли отменить”, “для нас это важный день”. Хто яшчэ “мы”, ілжывае ты стварэнне? Ты і народ? Ага, як бы не так! Народ паказаў сваё стаўленне да параду! Калі б твае наменклатуршчыкі не падсуеціліся, стаяў бы ты там адзін у атачэнні купкі генералаў, СБПшнікаў і камітэтчыкаў! Колькі разоў не паўтары “мы” а ад гэтага беларусы бліжэй да цябе не стануць! Мярзотная маніпуляцыя.
Фота – Беларусь головного мозга