Хто такі Шэры Кот?

#radixbel

Быў звычайным працоўным, перажыў смерць абодвух бацькоў, атрымаў чатыры месяцы арышту за стрымы і пасты ў сацсетках. Зміцер Казлоў (Шэры Кот) сёння вядомы як блогер і палітычны актывіст, аднак што мы ведаем пра гэтага чалавека апрача яго палітычнай актыўнасці? За змагарскім фасадам не заўсёды бачна чалавека, ягоную матывацыю і пачуцці.

Сустрэўшыся ў студыі, падрабязна паразмаўлялі са Зміцерам аб тым, што прывяло яго на шлях барацьбіта, якой ён бачыць сваю місію і чаму сёння і заўтра гатовы свядома пакутваць за свае перакананні.

Працягласць: 59 хвілін.