Хто любіцьк апіталізм?

 

Цікавая інфаграфіка: як людзі рэагуюць на тэзіс “Сённяшні капіталізм робіць болей кепскага, чым добрага”. Можна паразважаць, чаму у розных краінах такія розныя адказы.

Найбольш людзей згодныя з гэтым тэзісам у Індыі. Там традыцыйна шалёны ўзровень няроўнасці, але цікава, што людзі пачынаюць вінаваціць капіталізм, а не нябёсы, людзей іншых каст ці сваю карму )))

Францыя – ноу комментс. Капіталізм там ніколі асабліва не любілі 🙂

Нечаканасцю для мяне стаў Кітай. Мала што ведаю аб тамашніх настроях. Магчыма, там ёсць настальгія па гадах да рэформы Дэн Сяопіна (тыпу як у нас настальгуюць па савецкіх часах), а магчыма ключавую ролю граюць экалагічныя праблемы.

Канада недзе ўнізе. Там вельмі развітая сацыяльная мадэль, аграмадныя выплаты і падтрымка бедных і меншасцяў. Таму не дзіва што капіталізм іх задавальняе.

У ЗША таксама высокі ўзровень даверу да капіталізму. Думаю гэта таму, што там добра працуюць сацыяльныя ліфты для маладых і жвавых, ну і плюс, канешне, гістарычны і культурны кантэкст.

Японія любіць капіталізм найбольш. Думаю, гэта звязана з высокім узроўнем жыцця (людзі думаюць што яго “даў” капіталізм) і з вельмі моцнай патрыманіяльнай карпаратывісцкай культурай, з культам працагалізму.

А ўвогуле, канешне, правільна выказаўся адзін юзер твітэра, імя якога я не запомніў: капіталізм не любяць усе. Проста большасць людзей не любіць усе ягоныя складнікі паасобку, не ўсведамляючы што насамрэч то, што яны ненавідзяць (эксплуатацыя, прымус, нізкі заробак, самота, аліенацыя, безвыходнасць) – гэта і ёсць капіталізм.