Нечакана для сябе зразумеў і парадаваўся таму што гэтым разам трэба віншаваць меней беларускіх палітвязняў, чым у папярэдніх. На свабоду ў 2019 выйшлі антыфашысты Арцём Кацаў, Андрэй Грабовік, анархіст Зміцер Паліенка а таксама абменены на сепараў украінскі палітвязень Аляксандр Кольчанка.
Аднак сеў мінскі анархіст Мікіта Емельянаў – і яму ўжо тры месяцы не прапускаюць увогуле ніякія лісты.
У 2020-м годзе на свабоду, адсядзеўшы 9 з лішнім год, выходіць асуджаны па справе АБТО расійскі палітвязень Іван Асташын. Наш Святаслаў Барановіч. Міхаілу Жамчужнаму сядзець яшчэ да 2021-га. Прытым што апошнія 2,5 год ён у адзіночнай камеры.
Акрамя палітычных, рэгулярна пішу і “звычайным” вязням – маім сябрам, знаёмым і былым сукамернікам. Ім яшчэ сядзець і сядзець. У большасці – вялізныя тэрміны. Пра іх, вядома, не напішуць праваабаронцы і незалежная прэса. Аднак гэтым людзям, як і ўсім астатнім, трэба троху цеплыні і увагі.