☄️Схадзіў учора на бясплатны кінапрагляд анімэ-стужкі «Тваё імя» (рэж. Макота Сінкай) ад Анібел. Рабяты перакладаюць анімэ на беларускую мову: думаю важнасць гэтага ўнёска ў нашую культурную прастору тлумачыць ня трэба.
Фільм да немавернасці захапляльны, чароўны і кранальны. Ну не ведаю якія яшчэ эпітэты падабраць. Рэальна, 1 гадзіна 50 хвілін глядзяцца на адным дыханні. Па сюжэту нечым нагадвае «Дзяўчынка, якая скарыла час» Мамору Хасода.
Спадзяюся, фільм хутка будзе ў адкрытым доступе і зацаніць яго змогуць усе.