Ушанаванне месцаў НКВДшных расстрэлаў — не такая эфектная і хуткая рэч як вулічныя мітынгі. Аднак адтаго не меней важная: гэта стварэнне культурнага кантэксту і гістарычнай памяці для супрацьстаяння таталітарызму.

Падзякуем тым, хто гэтым займаецца і патрацім адну хвіліну на падпісанне петыцыі па правядзенню раскопак і усталёўкі мемарыялу ў месцы масавых растрэлаў у 1930-я — 40-я гады на Гомельшчыне.