Аб прыхільніках інтэграцыі

За здарэннямі т.н. “рускай вясны” я сачыў вельмі ўважліва па расейскім тэлебачанні. Бо іншых крыніц інфармацыі на той момант амаль не было.

Адна дэталь мяне вельмі здзівіла і не дала прыняць крамлёўскі пункт гледжання. Як пачаўся замес на Данбасе, літаральна зніадкуль павылазілі дзясяткі разнастайных прарасійскіх арганізацый. Бяруць інтэрв’ю у нейкага ноўнэйма, і падпісваюць яго: “Фронт освобождения Донбасса”. Альбо “Общенародный антифашистский фронт” ці там “Движение Новороссия”. З дакладнымі назвамі магу памыляцца, але такіх “фронтов”, “движений” и “объединений” у лічаныя – не, не месяцы – тыдні! вылезлі дзясяткі. І тады ў мяне моцна ўключўыся скептыцызм: прабачце, а дзе вы былі раней? Чаму не ўдзельнічалі ў палітыцы? Дзе былі натоўпы вашых прыхільнікаў на вуліцах? Чаму тады не рабілі грамагалосныя заявы і не высооўвалі патрабаванні? Адкуль вы ўвогуле ўзяліся??? Вас не было бачна ні год таму, ні паўгода таму. А тут, раптам, выскачылі як чорт з табакеркі, ды яшчэ ў такой колькасці.

І вельмі хутка мне стала зразумела, што няма ў рэальнасці ніякіх франтоў. Усё гэта – накачаныя расійскімі грошамі пустышкі, штучна створаныя хімеры, а не рэальныя палітычныя арганізацыі якія б адлюстроўвалі волю пэўных сацыяльных груп. У нармалёвы час іх няма. Бо няма ГРАМАДСКАГА ЗАПЫТУ на гэтыя аб’яднанні. Прасцей кажучы, іхні маргінальны пункт гледжання ніхто ці амаль ніхто не падзяляе. А калі і падзяляе, то не гатовы і пальцам паварушыць для ягонай артыкуляцыі.

Гэта я да чаго. Калі ў Беларусі раптам зробіцца спякотна, і зніадкуль павылазяць шматлікія “Фронты освобождения Белоруссии”, якія будуць казаць, што яны выражаюць волю большасці беларускага народа – дастаньце з архіваў гэтае фота. І кожны, нават самы тупы зразумее, што ніякага грамадскага запыту на інтэграцыю, ніякага аўтэнтычнага, шчырага прарасійскага руху не існуе і існаваць не можа. Ёсць толькі адзінкавыя палітычныя прахадзімцы, якія спадзяюцца на хвалі фінансавай шчодрасці і імперскіх амбіцый усходняга суседа праскочыць да ўлады.

п.с. хто не ведае – гэта анансаваная «прыхільнікамі інтэграцыя» акцыя на Кастрычнікай плошчы ўчора. На яе прыйшлі толькі журналісты.