Са спазненнем змог далучыцца да марафону мітынгаў у абарону незалежнасці

Сёння людзей было зусім няшмат. Па маіх ацэнках 200-300.
 
Што спадабалася:
1. Што ў чацвёрты раз урэшце хоць нехта прыйшоў.
2. Ментоў, якія хадзілі папярэджваць аб “незаконнасці” сходу, засвістывалі свісткамі. Выйшла вельмі класна!
3. Шмат знакомых твараў 🙂
4. Людзі актыўна дакалупываліся да ціхароў. Знімалі на камеры, саромелі, высцёбвалі і г.д.
 
Што не спадабалася:
1. Спяванне панурых песняў, якіх большасць прысутных не ведае – гэта выглядае сумна і па-дзівацку, так сабе ідэя.
2. Не зусім была ясная мэта збору, калі на апошняй сустрэчы, фактычна, нічога не падпісалі. Думаю, гэта было б файна прагаворваць услых, а тое атрымоўваецца троху рытуальны сход (што пацвярджае колькасць сабраўшыхся сёння).
 
У астатнім – дзякуй арганізатарам і тым хто прыйшоў. Беларусь будзе вольнай!
 
#belarusisnotrussia