Дзяржпрэса супраць грамадзян СССР

Дзяржаўная прэса паціху пачынае мачыць секту «Грамадзян СССР». Абзываюць іх анархістамі 🙂

Яшчэ адно пацверджанне, што, як па мне, яны не з’яўляюцца ніякім крамлёўскім праектам, проста суполка людзей з эклектычнымі поглядамі.

п.с. Гомельскія Ведамасці зрабілі на сваім сайце скрыпт, што зараз ягоны змест нельга капіпасціць (усе літары «о» замяняюцца на «э»). Відаць, яны лічаць што пішуць настолькі якасны кантэнт што яго захочуць скрасці літаральна ўсе. Праўда гэта не замінае аўтару артыкула рабіць памылкі ў «-тся» «-ться».

Калі хто прапусціў, што за тусоўка «Жывых чалавекаў» альбо «Грамадзян СССР», то я пісаў аб гэтым тут.