Ёсць дзве простыя прычыны, чаму дзяржава не можа, не мусіць, не мае ні малейшага права забараняць будзь-якую інфармацыю.

Адзін. Мы не давалі дзяржаве такіх паўнамоцтваў. Мы ніколі іх аб гэтым не прасілі. Мы ніколі і нікога не ўпаўнаважвалі на тое, каб яны нам нешта забаранялі.

Два. Забарона «экстрэмісцкай» прадукцыі не робіць нашае жыццё ні кроплі лепей. Ад гэтых забаронаў няма ніякай карысці для грамадства.

Любыя спрэчкі вакол тэмы экстрэмізма ў Беларусі, як мне падаецца, можна звесці да двух гэтых фактаў. Астатнія аргументацыя проста залішняя.