#radixbel
Калгасны тыран 25 год гандляваў незалежнасцю Беларусі, каб самому застацца ва ўладзе. Дагандляваўся. Зараз Беларусь стаіць перад рэальнай небяспекай пераўтварыцца ў аўтаномію ў складзе садысцкай Расійскай Федэрацыі.
Мы не ведаем нічога, што адбываецца ў кулуарах. Магчыма, усе дамоўленасці ізноў застануцца прафанацыяй. Магчыма, нас рэальна рыхтуюць да здачы.
Аднак гэта не значыць што мы мусім быць пасіўнымі “ждунамі”, якія чакаюць, што за іх вырашаць самазваныя гаспадары жыцця. Есць тры простыя рэчы, зрабіўшы якія мы зроібм моцны унёсак у нашую незалежнасць. Не варта чакаць каманды ці сігналу – можна пачынаць дзейнічаць ужо зараз!
Што гэта за рэчы – глядзіце ў пяціхвіліннымм відэа.