“Дарэчы, апазыцыйныя палітыкі гатовыя даць гарантыі недатыкальнасьці, але толькі пры ўмове, што Лукашэнка добраахвотна зыходзіць і перадае ўладу не пераемніку, а народу (свабодныя выбары).”
Ведаеце чаму апазіцыйныя палітыкі гатовыя даць Лукашэнке гарантыі недатыкальнасці? Таму што для іх галоўнае ўлада, а не сістэмныя перамены ў грамадстве.
Дамовіцца з Лукашэнкам аб ягоным ціхім сыходзе – гэта іхні шлях да ўлады.
Прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку і асобнікаў, правесці люстрацыі і на ўсіх узроўнях асудзіць дыктатарскі рэжым – гэта наш шлях да сістэмных пераменаў.
Але ж воран ворану вока не выклюе.
Някепскі і рэалістычны артыкул Валера Карбалевіча.