А я казаў, што гэты двіж будзе пашырацца, бо гэта адносна бяспечная і знешне легітымная форма супрацьставіць сябе дзяржаве, якая ўжо ў вельмі многіх беларусаў сядзіць у пячонках.
Гэтых людзей ужо асобныя СМІ паспелі запісаць у вату і агенты Крамля (усё адтаго што яны заяўляюць, што Беларусь не з’яўляецца легітымнай дзяржавай + дэманструюць налёт канспіралогіі ўзроўню РенТВ), аднак насамрэч з’ява гэта куды больш складаная, і, вось пабачыце, калі менты і КДБ іх не задавяць на карані, то яны яшчэ сябе праявяць у беларускім палітыкуме.
Дарэчы, у РФ адзін з філіялаў гэтых «грамадзян СССР» ужо быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронены.