У спіс дададзеная адна старонка ВК.
Нагадаю, ужо каля паўгода я вяду “Рэспубліканскі спіс мусарскіх матэрыялаў” – пералік старонак у сацсетках, груп і каналаў, якія выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі міліцыі (пераважна ГУБАЗіК) для правакацый, тролінгу, выведкі і злівання асабістай інфы пра актывістаў.
ГУБАЗіК актыўна узяў на ўзбраенне тактыку інтэрнэт-тролінгу прыкладна з пачатку 2018 году. З тых пор яны завялі мноства старонак, груп у ВК і нават канал у тэлеграме, у якім спрабуюць дыскрэдытаваць актывістаў, ці проста сыплюць абразамі. Мусіць, на самых вярахах прынялі «стратэгію дэмаралізацыі» 😉 Істотнай шкоды ад гэтага няма, аднак мы мусім адсочваць усе рухі ворага.
Калі вы калісь уступалі ў кантакт з кімсьці з акаўнтаў у спісе, ці ведаеце акаўнты, якія паводзяць сябе падазрона (абражаюць, выпытваюць дэталі пра актывізм, правакуюць склокі і канфлікты) – калі ласка, адпішыце мне на mikola@riseup.net