9 ліпеня Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне аб тым што прынятыя палаткай папраўкі ў Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму – цалкам законныя (хто б сумняваўся). Цікаўнасць тут выклікае вызначэнне “рэабілітацыі нацызму”:
“прославление или оправдание лиц и (или) структур либо организаций, признанных виновными либо преступными приговором Международного военного трибунала либо приговорами национальных, военных или оккупационных трибуналов, основанными на приговоре Международного военного трибунала, а равно сотрудничавших с такими лицами и (или) структурами либо организациями на оккупированной территории СССР в годы Второй мировой войны политических и военных организаций, а также лиц, участвовавших в деятельности таких политических и военных организаций и исполнявших либо умышленно содействовавших исполнению преступных приказов лиц и (или) структур либо организаций, указанных в данном абзаце, в любой форме.”
Навошта было прымаць такі закон ва ўмовах Беларусі, дзе няма хоць колькі-небудзь значных нацысцкіх арганізацый (акрамя МУС), і хоць колькі-небудзь вядомых кейсаў публічнага апраўдання нацызму (акрамя пахвалы Лукашэнкі Гітлеру)? Я думаю, разгадка крыецца ў загорнутасці і намеранай нечыаемасці фармулёўкі. Зараз не трэба быць прыхільнікам нацызму, каб патрапіць пад кару. Дастаткова “праслаўляць альбо апраўдываець” чалавека які “наўмысна судзейнічаў выкананню злачынных загадаў” тых, хто СУДЗЕЙНІЧАЎ з нацыскімі\пранацысцкімі арганізацыямі. І ўсё, вас можна судзіць па крыміналцы. Гэта прыкладна як саджаць не тых выходзіць на Плошчу, а тых хто апраўдывае тых, хто падтрымлівае тых, хто выйшаў на Плошчу.
Вядома, падвесці пад такое хітрамудрае вызначэнне можна каго заўгодна – пачынаючы ад сельскіх апалчэнняў, якія змагаліся супраць партызанаў, сканчаючы арганізацыямі якія змагаліся з бальшавізмам без будзь-якой дапамогі Вермахта.
І яшчэ, можа я канспіролаг, але прыняцце такога законапраекту мне бачыцца яшчэ адной спробай душыць дысідэнтаў без таго каб прыцяваць да іх увагу Еўропы. У многіх беларускіх незалежных пісьменнікаў, гісторыкаў, паэтаў і журналістаў можна знайсці тэксты ці пасты з прапановай паглядзець на вайну пад другім вуглом, не так як гэта робіць савецкая прапаганда. Вжух – і яны “апраўдацелі нацызма”. А нашыя цэрберы будуць ківаць на Германію з яе законамі супраць нацы, маўляў, “у вас тое ж самае, чаго вы да нас прычапіліся? Саджаем экстрэмістаў, гэтаксама ж як вы”.
Ізноў, прыняцце гэтага закона (аб прымяненні якога мы яшчэ пачуем, я гарантую гэта) мы абавязаныя пасіўнасці грамадства. Можна сказаць, самім сабе. Акрамя некалькіх журналістаў і праваабаронцаў, а таксама купкі людзей, якія падтрымалі флэшмоб #яэкстрэміст ніхто не затурбаваўся. Вынік: прастора свабоды слова звузілася яшчэ болей.