За бягучымі справамі згубіўся працяг маёй эпапеі: юрыдычнай вайны са Следчым камітэтам.
Нагадаю, некалькі тыдняў таму я судзіўся з СК у Партызанскім судзе Мінска. Судзіўся таму што калі я падаў скаргу ў Следчы камітэт аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце захопу анархісцкай сустрэчы ў Крупках (была справа ў чэрвені 2018-га, тады СОБР і ГУБАЗіК напалі на сустрэчу анархістаў у лесе, дзе быў і я, трымалі нас каго на каленях каго ў кайданках тварам у зямлю), яны адмовіліся разглядаць маю заяву як заяву аб здзяйсненні злачынства. Шпулялі яе па кабінетах пакуль не выдалі адказ у межах закона “Аб зваротах грамадзян”.
Я ж хацеў каб яе разгледзелі якраз у парадку крымінальна-працэсуальнага кодексу. Гэта вельмі важны момант.
Дык вось, пасля майго і прадстаўніка выступаў, “даследвання” доказаў, поўнага публічнага фэйла Следчага камітэту, чый прадстаўнік нёс жудасную алагічную лухту, спрабуючы даказаць што чорнае гэта белае, суд, вядома, стаў на бок карнага воргана. Ну гэта не дзіва бо суд у нас і сам – карны ворган. Мне адмовілі ў задавальненні маёй скаргі.
Але важна тут іншае. Праз вывучэнне матэрыялаў справы сталі вядомыя імёны супрацоўнікаў СК і Крупскага РУУС, уцягнутыя ў спецаперацыю супраць анархістаў 30 чэрвеня 2018га.
Каб вы разумелі маштабы, паведамлю, што сам захоп пачаўся з аўтаматнай чаргі ў паветра – за намі ў лес адправілі цэлы ўзвод спецназа. За дзень паляну, дзе мы сталі лагерам, наведалі больш за 40 (!) мусароў з 5-ці ведамстваў. Уся аперацыя цягнулася 7 гадзін.
Сутнасць жа ў тым, што ГУБАЗіК адмаўляецца прызнаць тое што яны там былі і зараз “скідваюць прыкуп” на мясцовы РУУС і СК. Па версіі Следчага камітэта (толькі не падайце зараз), гэта… оперупаўнаважаны крупскага РУУС, атрымаўшы аператыўны сігнал пра “незаконную высечку леса” прыехаў на паляну ў крупскім раёне і ў адзіночку затрымаў 17 чалавек. Фантастычны цынізм. Але зараз нам сталі вядомыя імёны частцы тых, хто ўдзельнічаў у гэтай тэатральнай пастаноўцы і па сей дзень працягвае прыкрываць агалённую дупу ГУБАЗіКа, які сарамліва не хоча браць на сябе адказнасць за зробленае.
Леонид Лавіт (03.05.1980 г.р.) – Старшы следчы Крупскага раённага аддзелу Следчага камітэту. Будучы апытаным падчас псеўда-праверкі, заявіў што затрыманыя “ніякіх прэтэнзій не выказвалі”. Да. выкажаш тут прэтэнзіі калі за кожны паварот галавы на цябе равуць альбо пінаюць ботам у рэбры.
Паўлавец Андрэй Васільевіч – Начальнік Крупскага РОСК. Наколькі я зразумеў, кіраваў правядзеннем “праверкі”, то бок распараджаўся яе фальсіфікацыяй, вырашыў хто з яго падначаленых што мусіў казаць.
Шах Руслан Ашрахович (19.01.1986 г.р.) – следчы Крупскага РОСК. Аналагічна, пры апытанні казаў што ўсе было выдатна, ніхто нічога не парушаў.
Высоцкі Чэслаў Віктаравіч – начальнік 2-га аддзела УОР.
Не за гарамі той час, калі мы будзем пайменна ведаць не толькі следчых, але і ГУБАЗаўцаў і СОБРаўцаў, якія прынялі ўдзел у гэтай карнай акцыі. Хай не расслабляюцца. Кожны з іх нясе ПЕРСАНАЛЬНУЮ адказнасць за тое што зрабіў. І кожны атрымае па заслугах.