Я ўсе чакаў, калі ад барацьбы з абрэвіятурамі і спалучэннямі словаў МУС перойдзе да барацьбы з лічбамі. І, урэшце, гэта адбылося!
26-гадовага хлопца не пусцілі на хакейны матчы у Гародні, таму што на майцы ў яго была напісаная камбінацыя лічбаў, у якой, “на думку экспертаў можна разгледзець зашыфраваную абразу ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.
Ні адзін з парталаў канешне не рызыкнуў паўтарыць гэтую камбінацыю лічбаў. А я вам скажу. Гэта 1312. Па літарах алфавіту: 1-A, 3-C, 1-A, 2-B. Складваецца наш любімы АСАВ, як вы ўжо зразумелі.
Пікантнасць сітуацыі яшчэ і ў тым што гэтая камбінацыя лічбаў яшчэ не не ўнесеная ў спіс экстрэмісцкіх. Затое які прастор для фантазіі да флэшмбу #Яэкстрэміст! Бо можна узгадаць, што ў гэтым годзе Папа рымскі Клімент 5-ы ліквідаваў ордэнт Тампліераў. А Залатая Арда прыняла іслам у якасці дзяржрэлігіі. А яшчэ генуэзскі марак Ланцерота Малачэла адкрыў Канарскія выспы. Таму калі вырашыце апрануць цішотку з тампліерамі, шкарпэткі з Чынгісханам ці майткі з Канарскіх астравоў – будзьце гатовыя што вас прыцягнуць за экстрэмізм. Зараз мусарок адукаваныя пайшоў…
Зноў жа паўстаюць пытанні: а як быць з падручнікамі гісторыі, у якіх прыгаданы 1312 год? А калі на цэнніку ў краме нешта каштуе 13 рублёў 12 капеек? Больш за тое, раптам табло на гадзінніку ў цэнтры гораду пакажа 13 гадзін 12 хвілін – табло варта апячатаць да прыезду следчых, а галоўнага інжынера пасадзіць за экстрэмізм?
Калі ж сур’ёзна, наш дзяржаўны лад нагадвае нейкі позні абсалютызм са звар’яцелым манархам, асатанелымі ў халуйстве прыдворнымі і народам, абкладзеным падаткамі з усіх бакоў. Замест змагання са злачынствамі менты займаюцца тым што “разглядваюць” (!!!) на чужых футболках абразу ў свой адрас. А як вы ведаеце, калі доўга кудысь углядвацца то можна разгледзець усё што заўгодна. Так што нас чакае яшчэ маса цікавых адкрыццяў.