“Урэшце б’юць не мяне!”

Вячэрні Магілёў, вядома, мудакі і гамафобы. Але радавацца таму што іх прыцягваюць за экстрэмізм, няма чаго. І вось чаму.
 
Калі мы пачынаем прызнаваць за дзяржавай права рэгуляваць свабоду выказванняў, яна пачынае рэгуляваць яе з патроеным імпэтам, бо адчувае сваю легітымнасць. І рэгуляваць яна будзе не ў нашых інтарэсах а ў СВАІХ. А інтарэсы дзяржавы відавочныя – каб усё было стабільна, спакойна і без узрушэнняў. Каб машына класавай эксплуатацыі і палітычнага кантролю працавала без перабояў. Болей за тое, сфера кантраляванага будзе пашырацца няспынна. Вы гэтага хочаце?
 
Хаця нашая дзяржавы прытрымліваецца, у цэлым, права-кансерватыўнага (часам нават ультраправага) ухілу ў грамадскім жыцці, яна, тым не менш, абсякае крайнасці. Ну і да таго ж трэба статыстыку рабіць, верна? Менавіта таму “Вячэрні Магілеў” трапіў пад раздачу за свабоду выказванняў – за тое, за што траплялі раней пераважна анархісты.
 
І, так, маё меркаванне наконт хейт спіча, гэта што караць у інстытуцыянальным парадку можна за НЕПАСРЭДНЫЯ заклікі да гвалту і НАМЕРАНЫЯ абразы па расавым\нацыянальным іншым прызнаку. Ва ўсіх астатніх выпадках, нават калі гаворка аб негатыўным фреймінге і распальванні варожасці, я катэгарычна супраць прыцягнення будзь-якіх уладных інстытутаў да кантролю за выказваннямі людзей. Нават тых людзей, з якімі я ў карані ня згодзен.
 
Памятаю, у сярэдзіне 00-х, калі «інтэрнэт-вайна» між ультраправымі і антыфа толькі разгаралася, сярод расійскіх антыфашыстаў была масавая мода скардзіцца на ультраправыя сайты: хостеру і дзяржворганам. Маўляў, закрывайце іх за распальванне варожасці. І яны закрывалі. Але прайшоў літаральна год-два і з аналагічнай фармуліроўкай: за распальванне нянавісці і «антыдзяржаўную дзейнасць» закрываць пачалі ўжо антыфашысцкія сайты. А што, прававая база ёсць, практыка ўжо напрацаваная…
 
Матывацыя Валянціна Цішко, які доўга і ўпарта пісаў з патрабаваннем абмежаваць свабоду выказванняў “Вячэрняга Магілёва” мне зразумелая. Крыўда, абражанасць, і г.д. Але тактыка якую ён выбраў крайне недальнабачная. У кароткатэрміновай перспектыве гэта дасць вынік: “Урааа, наконец-то этих козлов наказали!” і падсвядома такое, дзіцячае: «Ну, урэшце, прыйшоў нехта больш моцны, які пабіў таго хто біў мяне». Але за гэтай хвіліннай радасцю такія “скаргнікі” капаюць сабе (і ўсім нам) яму.
 
Рэакцыянеру і фашысту я магу адказаць у пляцоўцы для выказвання, забаніць, публічна асуджаць на ўсе лады, урэшце рэшт не ціснуць яму руку і казаць усім што ён – гаўно. Аднак клікаць на яго мента з дубінкай – апошняя справа. Не паспееце міргнуць як гэтая дубінка ўдарыць па вас.