Заўтра ў мяне чарговы суд, на гэты раз нетыповы. Следчы камітэт адмовіў у разглядзе маёй заявы аб нападзе напад СОБРу на анархісцкі лагер у Крупках. І адмовіў у ўзбуджэнні крымінальнай справы. Зрабілі выгляд што нічога не адбылося.
4 траўня ў 14.30 гэтая адмова будзе разглядацца ў Партызанскім судзе Мінска. Будзем даказваць, што тое што учынілі спецназ і ГУБАЗіК год таму пад Крупкамі – гэта склад крымінальнага злачынства.
Нават калі вынік суда будзе такі, як звычайна ў Беларусі, вінаватыя мусяць памятаць, што ім нічога не сыйдзе з рук. Усё запісана, усе панясуць асабістую адказнасць. Дурныя менты думаюць што пад ценем загадаў начальства можна рабіць усё, і адказваць не прыйдзецца. Яны не разумеюць, што калі каньюнктура зменіцца (а гэта непазбежна – пытанне толкьі ў часе), у топку паляцяць не загадчыкі – а якраз гэтыя выканаўцы: Бедункевічы, Луневічы і ім падобныя.
Хто хоча – падыходзьце заўтра!